Прэферэнцыі на пэўных умовах

Еўрасаюз гатовы вярнуць гандлёвыя прэферэнцыі Беларусі пры ўмове выканання канвенцый Міжнароднай арганізацыі працы «Аб свабодзе асацыяцый і абароне правоў на арганізацыю» № 87 і «Аб прымяненні прынцыпаў права на арганізацыю і на вядзенне калектыўных перамоваў» № 98.

Яшчэ ў чэрвені МАП прыняла рэзалюцыю, дзе для Беларусі рэкамендавалася працягнуць крокі па выпраўленню сітуацыі, у прыватнасці, са свабодай асацыяцыяў. МАП таксама звярнулася да афіцыйнага Мінска з просьбай прадставіць канкрэтны план дзеянняў.

Сярод станоўчых крокаў афіцыйнага Мінска МАП адзначыла правядзенне ў ліпні мінулага года ў Мінску міжнароднага семінара па абароне супрацоўнікаў ад дыскрымінацыі праз сяброўства ў прафсаюзах, а таксама семінара па выкананні рэкамендацый МАП у студзені 2009 года. Асабліва адзначаецца рашэнне ўключыць у склад Нацыянальнай рады па працоўных і сацыяльных пытаннях трох прадстаўнікоў Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў. Пры гэтым, па меркаванню аўтараў рэзалюцыі, усе намаганні Беларусі пакуль не прывялі да заўважных зменаў.

Па словах віцэ-прэм’ера Беларусі Уладзіміра Сямашкі, у выніку пазбаўлення прэферэнцый краіна згубіла каля 80–85 мільёнаў долараў. У сваю чаргу кіраўнік Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў лічыць: «Палітычны дыялог паміж Мінскам і Бруселем не азначае аўтаматычнага вяртання прэферэнцый. І ў дадзенай сітуацыі наўрад ці можна казаць, што гандлёвыя льготы вернуць Беларусі бліжэйшым часам».

Адзначым, што Беларусь была выключана з Генеральнай сістэмы прэферэнцый ЕС у 2007 годзе за парушэнне правоў прафсаюзаў.

Каментаваць