Прэм’ерны паказ фільма “Лінія Сталіна — Гомельскі рэгіён” сарваны ў другі раз запар

 

 

Журналіст НЧ пацікавілася ў аўтара ідэі і аднаго са стваральнікаў фільма Кастуся Жукоўскага, чаму фільм пра сталінскія рэпрэсіі на Гомельшчыне відавочна не пускаюць да масавага гледача.

 

 



 

Журналіст НЧ пацікавілася ў аўтара ідэі і аднаго са стваральнікаў фільма Кастуся Жукоўскага, чаму фільм пра сталінскія рэпрэсіі на Гомельшчыне відавочна не пускаюць да масавага гледача.

На 20 чэрвеня было прызначана 15-е пасяджэнне дыскусійнага кінаклуба  пад назвай “Дзве “Лініі Сталіна. Аб'ява пра імпрэзу, прысвечаную 71-м угодкам пачатку Вялікай Айчыннай вайны, напярэдадні была змешчана ў сеціве. На суд гледачоў мусілі  вынесці два дакументальных фільма: “Лінія Сталіна: гонар ці ганьба? вытворчасці тэлеканала “Белсат (2008 год) і новы фільм “Лінія Сталіна — Гомельскі рэгіён кааліцыі “Наша Альтэрнатыва. Пляцоўкай для дыскусій і кіназалай па традыцыі павінна была стаць “Гістарычная майстэрня ў цэнтры Мінска.  

Але доўгачаканая прэм'ера гомельскага фільма ў сталіцы, як і паказ стужкі вытворчасці “Белсата, не адбылася. Увечары 19 чэрвеня кіраўніку праекта “Невядомая Беларусь Ігару Кузняцову патэлефанаваў дырэктар “Гістарычнай майстэрні Кузьма Козак і паведаміў, што мерапрыемства правесці немагчыма, бо дадзеная тэматыка нібыта не адпавядае канцэпцыі “Гістарычнай майстэрні. Акрамя таго, па словах Козака, паступае шмат званкоў адносна праекта, “а гэта выклікае падазрэнні. У выніку пасяджэнне клуба і паказ фільмаў адмянілі. 

Учора Ігар Кузняцоў з гэтай нагоды правёў імправізаваную прэс-канферэнцыю побач з “Гістарычнай майстэрняй, і толькі вузкае кола “сваіх людзей трапіла на пазапланавы  прагляд, які зладзілі ў цесным памяшканні так званай “Арт-сядзібы, на нечай кватэры.   

Журналіст НЧ пацікавілася ў аўтара ідэі і аднаго са стваральнікаў фільма “Лінія Сталіна — Гомельскі рэгіён Кастуся Жукоўскага, чаму фільм пра сталінскія рэпрэсіі на Гомельшчыне відавочна не пускаюць да масавага гледача.

 

                                        Кастусь Жукоўскі

У першы раз — 19 траўня — прэм’ера ў Гомелі была сарваная праз ціск тамтэйшага КДБ. Адміністрацыя гатэля “Турыст разарвала папярэднюю дамову на арэнду канферэнц-залы з арганізатарамі прэзентацыі — кааліцыяй “Наша альтэрнатыва. Гэта адбылося пасля таго, як “альтэрнатыўшчыкі запрасілі на прэм’еру з дыскусіяй мясцовых супрацоўнікаў КДБ. Фармальнай жа прычынай адмовы стаў рамонт, аб якім напярэдадні ніхто нават не заікаўся. У выніку дакументальную стужку пра месцы расстрэлаў, вязніцы, раскулачванні і ссылкі гамельчукі так і не ўбачылі. Яе паказалі, але таксама толькі ў офісе гомельскай АГП, куды звычайныя грамадзяне хадзіць палохаюцца, мяркуючы, што памяшканне — на праслухоўцы ў спецслужбаў. 

“Зразумела, чаму адбываецца такая сітуацыя — дастаткова ўзгадаць словы, якія казаў наш “гуру пра Сталіна і Гітлера, — мяркуе Кастусь Жукоўскі. — Наша ўлада лічыць сябе прамым нашчадкам Сталіна, вось і ўсё. Сталін — кумір беларускай улады, а мы называем яго, як ёсць насамрэч — маньякам і забойцам. Відавочна, што ўладзе гэта не да спадобы. Але яна робіць сабе горш. Бо, як кажуць у народзе, “на злодзеі і шапка гарыць. На жаль, яна ўпарта адмаўляе сталінскія рэпрэсіі. Напрыклад, у 2007 годзе пад Гомелем адкапалі месцы масавых расстрэлаў, а мясцовыя кіраўнікі адмоўчваліся, а потым сказалі, што там былі забіты чырвонаармейцы. 

Адзін са стваральнікаў фільма і арганізатараў кааліцыі “Наша Альтэрнатыва Алесь Сівакоў называе сітуацыю вакол стужкі самацэнзурай службоўцаў.

“Службоўца на любой пасадзе адчувае нейкую небяспеку, калі прапанова сыходзіць не ад дзяржавы, а ад кагосьці іншага, — кажа Сівакоў. — Кожны са службоўцаў баіцца атрымаць па шапцы і страціць пасаду.

Калі ж фільм трапіць да шырокага гледача? Стваральнікі стужкі выклалі яе ў сеціва: www.youtube.com/watch?v=FxRT0seezsA.

“Было 2,5 тысячы дыскаў, амаль ўсе распаўсюдзілі, таму раю шукаць на YouTube, — кажа Кастусь і падкрэслівае, што мэта стваральнікаў фільма, дзякуючы сеціву, дасягнутая — выйсці з ім за апазіцыйнае кола, да простых людзей.

У творчых планах кааліцыі “Наша Альтэрнатыва здымкі дакументальнай стужкі ў памяць пра актывіста руху “ЗубрАндрэя Зайцава, даведзенага высілкамі КДБ да самагубства. 

Нагадаем, што 23-гадовы маладзён быў знойдзены павешаным на турніку каля сваёй хаты 20 снежня 2001 года. Прычынай яго смерці родныя, сябры і праваабаронцы называюць моцны ціск з боку супрацоўнікаў КДБ. Незадоўга да згубы Андрэй перадаў заяву ў Беларускі хельсінскі камітэт пра абставіны яго вярбоўкі і аўдыёкасету з запісам тэлефоннай размовы з супрацоўнікам КДБ, дзе “гэбіст абразліва зневажае і шантажуе хлопца. Каб прымусіць Зайцава стаць інфарматарам, яму пагражалі крымінальным пераследам і пераследам яго сяброў і сваякоў. За некалькі дзён да смерці Зайцаў быў збіты невядомымі. Звароты сваякоў і праваабаронцаў у пракуратуру з патрабаваннем правесці расследаванне не далі ніякага выніку. Па факту давядзення да самагубства Андрэя Зайцава нават не была распачатая крымінальная справа. 

Каментаваць