Прэс-фота Беларусі

3 сакавіка ў галерэі «Ў» (г. Мінск) адбылася прэзентацыя альбома работ пераможцаў конкурсу «Прэс-фота Беларусі 2010», а таксама выступ Змітра Вайцюшкевіча.

Першы незалежны конкурс прэс-фатаграфіі Беларусі адбыўся ў 2010 годзе. Экспазіцыя з творамі пераможцаў была прадстаўлена ў Беларусі, Украіне, Польшчы, Расіі. У канцы лютага 2011 года выйшаў альбом «Прэс-фота Беларусі 2010», у які ўвайшлі работы фіналістаў конкурсу.

Альбом «Прэс-фота Беларусі 2010» стаў, па словах арганізатараў, «пунктам адліку» для сучаснай беларускай фотажурналістыкі, прадставіўшы зрэз прафесійнага майстэрства фатографаў, якія супрацоўнічаюць з рознымі СМІ. У гэтых фатаграфіях — жыццё Беларусі, такое, якім яго штодня бачаць найлепшыя фотажурналісты краіны. Унікальным выданне робіць і той факт, што ўпершыню на старонках аднаго альбома сабраныя працы больш як 30-ці аўтараў.

Альбом «Прэс-фота Беларусі 2010» ужо можна набыць у кніжных крамах і на выставах у Мінску:

—    кніжная крама «Логвінаў» і галерэя «Ў», (г. Мінск, пр. Незалежнасці, д. 37а)

—    галерэя «Падземка» (г. Мінск, пр. Незалежнасці, д. 43)

—    кніжны кірмаш у НВЦ «Белэкспа» (г. Мінск, вул. Я. Купалы, д. 27)

У найбліжэйшы час альбом з’явіцца і ў інтэрнэт-крамах prastora.by і knihi.by.

Арганізатары плануюць, што конкурс «Прэс-фота Беларусі» стане штогадовым. «Спадзяемся, што гэта паспрыяе фармаванню высокіх стандартаў у айчыннай фотажурналістыцы і абмену прафесійнай інфармацыяй і досведам паміж пакаленнямі беларускіх фатографаў», — сцвярджаюць яны.

Другі конкурс «Прэс-фота Беларусі» ўжо стартаваў 10 лютага. Да 10 сакавіка 2011 года ўдзельнікі могуць прадставіць на суд міжнароднага журы працы, створаныя ў перыяд з 1 студзеня да 31 снежня 2010 года.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на афіцыйным сайце конкурсу www.pressphoto.by.

Паводле інфармацыі БАЖ

Каментаваць