Прэзідэнт "Freedom House" назваў ЕГУ значнай і каштоўнай інстытуцыяй

Прэзідэнт "Freedom House" Дэвід Дж. Крэмер сустрэўся са студэнтамі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ), прачытаў публічную лекцыю "Беларусь пасля 19 снежня" і выказаў свае погляд на палітычны рэжым у Беларусі.

На думку Крэмера, урад Беларусі з'яўляецца карумпаваным і няздольным да дэмакратычных зменаў. Адзіным спосабам змянення палітычнай сістэмы з'яўляецца ўвядзенне эканамічных санкцыі, што ўжо было ажыццёўлена ў 2007–2008 гадах.

"Мы ўвялі візавыя абмежаванні, але палітычных змяненняў не адбылося. Вязні ўсё яшчэ ўтрымліваюцца пад вартай", — заявіў Дэвід Крэмер.

Грамадзянская супольнасць з'яўляецца ключом да будучыні Беларусі і павінна атрымліваць больш значную падтрымку з лепшай ступенню каардынацыі, адзначыў Крэмер. Кажучы пра ЕГУ, Крамер назваў яго каштоўным і значным: ЕГУ дае беларускім студэнтам магчымасць навучацца і развівацца. Прэзідэнт "Freedom House" падзякаваў Урад Літвы за гасціннасць, аказаную ўніверсітэту пасля выгнання яго з Мінска ў 2004 годзе, і выказаў надзею, што аднойчы студэнты ЕГУ зноў атрымаюць магчымасць удзельнічаць у адукацыйным працэсе ў Беларусі.

"Freedom House" з'яўляецца незалежнай арганізацыяй, якая падтрымлівае дэмакратычныя змены, здзяйсняе маніторынг стану свабоды ва ўсім свеце і выступае за дэмакратыю і правы чалавека.

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт — прыватны, некамерцыйны ўніверсітэт, заснаваны ў Мінску ў 1992 годзе. Пасля закрыцця ў Беларусі ў 2004 годзе ЕГУ працягнуў сваю працу ў Вільнюсе. У наш час у ім вучыцца каля 2000 студэнтаў, пераважна з Беларусі. ЕГУ прапануе магчымасці навучання на бакалаўрскіх, магістарскіх і доктарскіх праграмах, спрыяе навуковай дзейнасці ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук.

Каментаваць