Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Прэзідэнт Латвіі прагаласаваў супраць прызнання рускай мовы другой дзяржаўнай

 

Прэзідэнт Латвіі Андрыс Берзіньш прагаласаваў супраць прызнання рускай мовы другой дзяржаўнай, паведамляе «Інтэрфакс».

«Прэзідэнт прагаласаваў, падтрымаўшы латышскую мову», - паведаміла ў суботу прэс-сакратар кіраўніка Латвіі Ліга Крапане.

У суботу ў Латвіі праходзіць рэферэндум аб унясенні паправак у канстытуцыю, якія б надавалі рускай мове статус другой дзяржаўнай. Для таго каб руская мова стала дзяржаўнай, павінны прагаласаваць не менш за палову грамадзян, гэта значыць больш за 770 тысяч чалавек.

Прэзідэнт лічыць, што латышская мова павінна застацца адзінай дзяржаўнай у краіне. «Газета.Ru»

 

Паводле «Газета.Ru»

 

Каментаваць