Прэзентацыя кнігі артыкулаў замежных журналістаў пра Беларусь

Інфармацыйнае Бюро Салідарнасці з Беларуссю (Варшава, www.solidarityby.eu) запрашае на прэзентацыю кнігі Беларусь у фокусе: Вачыма міжнародных журналістаў, якая адбудзецца 20-га чэрвеня а 17.30 у памяшканні ПЭН-Цэнтру (вул.Залатая Горка 2 – 101).

Кніга Беларусь у фокусе: Вачыма міжнародных журналістаў – гэта зборнік артыкулаў пераможцаў міжнароднага конкурса (www.focus.solidarityby.eu) для прафесійных і грамадзянскіх журналістаў, які праводзіўся Інфармацыйным офісам салідарнасці з Беларуссю ў супрацоўніцтве з Press Club Polska ў 2011 годзе.

У прэзентацыі возьме ўдзел аўтарка кнігі – славенская журналістка Полёна Фрэліх (працуе ў Маскве, піша для славенскага штодзённіка Delo), адна з пераможцаў конкурса, аўтарка артыкула “Быццам рыба ў акварыуме, якая думае, што жыве ў моры, а таксама сябра журы конкурса – шэф-рэдактар “Нашай нівы Андрэй Дынько. Магчымая прысутнасць таксама іншых замежных журналістаў.

Конкурс для прафесійных і грамадзянскіх журналістаў праводзіўся Інфармацыйным Бюро Салідарнасці з Беларуссю ў супрацоўніцтве з Press Club Polska ў 2011 годзе.

Падчас прэзентацыі будуць таксама абмеркаваныя пытанні, якім чынам павялічыць прысутнасць Беларусі ў міжнародных смі, як беларускім журналістам навязаць кантакты з замежнымі, а таксама можна будзе атрымаць асобнік кнігі “Беларусь у фокусе…

У чатырнаццаці артыкулах, напісаных аўтарамі з васьмі краінаў (Беларусь, Нямеччына, Латвія, Злучаныя Штаты Амерыкі, Аб’яднанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі, Польшчы, Славеніі, Іспаніі), адлюстраваныя наступствы прэзідэнцкіх выбараў 2010 года – ад масавых вобшукаў і судоў над удзельнікамі Плошчы і кандыдатамі ў прэзідэнты да “маўклівых пратэстаў, адносінаў з ЕС, эканамічнага крызіса, які разгарэўся ў Беларусі ў ліпені-жніўні 2011 года. У тэкстах знайшлося месца таксама для выяўлення палітычнай незадаволенасці і мараў на будучыню ў музыцы і тэатры. 2011 год таксама прадстаўлены ў фотаздымках беларускіх фотарэпарцёраў. Кніга выдадзеная на англійскай і беларускай мовах.

Кніга “Беларусь у фокусе: Вачыма міжнародных журналістаў прэзентавалася цягам серыі круглых сталоў і прэсавых канферэнцыяў (http://spotlight.solidarityby.eu/activities), якія праводзіліся Інфармацыйным бюро ў пяці еўрапейскіх сталіцах (Брусэль, Берлін, Варшава, Будапешт, Прага) у траўні 2012.

Гэтая падзея ў Фэйсбуку - https://www.facebook.com/events/251239288314981/

Каментаваць