Прыбыткі скароцяцца

Па дадзеных агенцтва ПРАЙМ-ТАСС, валютная выручка беларускіх прадпрыемстваў у студзені-чэрвені 2009 года склала, па папярэдніх дадзеных, 10832 мільярды долараў, што на 41,9 працэнта менш, чым у аналагічным перыядзе 2008 года.

Пагаршэнне эканамічнага стану прадпрыемстваў выклікае значнае скарачэнне бюджэтных паступленняў, якое немінуча ўцягне Беларусь у новую стадыю крызісу — сацыяльную.

«Па ўсіх эканамічных законах Беларусь зараз пачынае ўцягвацца ў бюджэтны крызіс. Відавочна, што эканамічны стан нашых найбуйнейшых прадпрыемстваў, якія даюць асноўныя паступленні ў бюджэт, працягвае пагаршацца. Гэта прыкладна 200 экспартаарыентаваных вытворчасцяў. Яны ўжо не даюць столькі грошай у бюджэт, як летась. Гэта значыць, што прыбыткі людзей, якія атрымліваюць заробкі з дзяржаўнай казны, зараз немінуча будуць скарачацца. Працэс гэты пачнецца ў другой палове гэтага года і працягнецца ў пачатку наступнага», — пракаментаваў сітуацыю эканаміст Міхаіл Залескі.

Пры гэтым дзеля атрымання чарговага траншу крэдыту МВФ ураду давядзецца пайсці на выкананне рэкамендацый фонду, адной з якіх з’яўляецца лібералізацыя коштаўтварэння.

«І ў нас адбудзецца тое, што адбылося ва ўсіх краінах, дзе працуе МВФ і Сусветны банк, — рэзкае сацыяльнае расслаенне насельніцтва. Улады цалкам могуць дапусціць такі сцэнар развіцця падзей. Дзеля захавання сваіх мяккіх фатэляў і магчымасці працягваць сваю авантурысцкую палітыку, яны могуць пайсці на ўсё, што заўгодна», — лічыць Залескі.

Паводле “Хартыі’97

Каментаваць