Прыбіральня пад носам у міліцыі

Мая бабуля жыве ў самым цэнтры Мінска, на вуліцы Фабрыцыуса. Здавалася б, ціхі цэнтр, утульны дворык. Але на самай справе — зручнае месца для штодзённых п’янак і стыхійнай прыбіральні.



Злева будынак Галоўнага ўпраўлення ўнутранных спраў Мінгарвыканкама, справа сарай, які даўно стаў прыбіральняй. Фота Ігара Мельнікава


Некаторыя грамадзяне, забыўшыся пра сорам, спраўляюць свае натуральныя патрэбы сярод белага дня, не саромеючыся мінакоў. Лаўкі ў двары становяцца ўлюбёным месцам для аматараў «беленькай» і «таннага смачнага віна». Следства такіх вячорак — смецце і пустыя ўсюды на лаўкаў і дзіцячай пляцоўцы.

Колькі разоў мне даводзілася назіраць гэтыя кампаніі. А паспрабуй зрабіць заўвагу… Неяк са мной здарылася непрыемная гісторыя. Я спяшаўся на цягнік (да адпраўлення заставалася менш за паўгадзіны), выйшаў з хаты, і, праходзячы міма маладых падпітых хлопцаў, якія сядзелі ў двары, неспадзявана зачапіў аднаго сваёй сумкай. Што тут пачалося?

Пакрыўджаны вырашыў паквітацца за нанесеную яму шкоду. Яго паплечнікі таксама былі не супраць падтрымаць калегу. П’яную брацію я гатовы быў паставіць на месца, хоць здзіўляла тое, што такое адбываецца ў светлы час сутак і ў самым цэнтры Мінску. Мне шмат часу даводзілася жыць за мяжой. Бачыў я і натоўпы маскоўскіх футбольны фанатаў, для якіх ніякі закон не пісаны, і польскіх скінхэдаў, якія сваёй агрэсіяй нагадваюць статак раз’юшаных быкоў. Пры гэтым заўсёды думаў, што ў Беларусі — аазіс спакою і парадку. Як я памыляўся. Наспяваючы канфлікт прадухіліў мой званок у міліцыю, які астудзіў запал п'янай кампаніі. У выніку на цягнік я ўсё ж паспеў, але асадак ад таго здарэння застаўся.

Дарэчы, адным з будынкаў, якія знаходзяцца ў гэтым двары, з’яўляецца Галоўнае ўпраўленне ўнутраных спраў Мінгарвыканкама. Але чамусьці пад самым носам праваахоўных органаў штодзень шчыруюць «пісаючыя хлопчыкі» ды «гарністы», якія п’юць усё, што гарыць, наўпрост з бутэлькі.

Хацелася б запытацца і ў раённых уладаў: чаму двор у цэнтры сталіцы ператварыўся ў прыбіральню? Няўжо нельга паставіць у раёне вакзала дастатковую колькасць біятуалетаў? Думаю, што для бюджэту гэта не смяротныя грошы.

Абмеркаванне:

  • Елена
  • 2013-06-14 16:12:23
Спасибо!!! Надеемся, что соседи-милиционеры прочитают об этом вопиющем факте, наконец-то не позволят маргиналам "маячить" у себя перед "носом", а за одно и нас
"обезопасят", Спасибо автору и газете за материал, будем надеяться, что будет полный порядок!!!
  • Ваяр555
  • 2013-06-14 22:09:27
Нарэшце хоць нехта заўважыў гэтую праблему. А то ж надакучыла, прабачце, па блявоціне хадзіць. Дзякуй за артыкул і як і папярэдні каментатар, спадзяюся на вырашэнне праблемы.

Каментаваць