Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Прыёрбанк выказаўся наконт «халатнасці»

Прыёрбанк пракаментаваў заяву Следчага камітэта аб тым, што супраць супрацоўнікаў банка распачалі крымінальную справу за халатнасць з аперацыямі хакераў.
— Кіраўніцтвам Прыёрбанка накіраваны запыт у Следчы камітэт з просьбай прадастаўлення інфармацыі пра расследаванне ў межах крымінальнай справы, у якой фігуруюць супрацоўнікі банка. Інфармацыю пра тое, што аперацыйная дзейнасць Прыёрбанка ажыццяўляўся з парушэннем патрабаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусі, мы не размяшчалі, — паведамілі FINANCE.TUT.BY у банку.

Нагадаем, сёння начальнік упраўлення па расследаванні злачынстваў супраць інфармацыйнай бяспекі і інтэлектуальнай уласнасці Следчага камітэта Аляксандр Сушко паведаміў, што міжнародная злачынная групоўка скрала больш за 8 мільёнаў еўра з замежных банкаўскіх рахункаў і перавяла на рахунак Прыёрбанка.
Крымінальную справу аб крадзяжах з банкаўскімі картамі расследаваў Еўрапол, некалькі фігурантаў затрымалі ў Беларусі. Дзейнасць злачынцаў закранула больш за 130 тысяч трымальнікаў плацежных карт з 29 краін, шкода перавысіла 8 мільёнаў еўра.

Па дадзеных следчых, на працягу 4 месяцаў выкрадзеныя грошы пералічвалі на рахунак у Прыёрбанку, адкрыты на беларускую юрыдычную асобу. Грошы паступалі рэгулярна ў розных сумах ад розных людзей. Пасля грошы былі пераведзены ў Кіпр, затым у Латвію, а там — абнаяўніваліся.

Аднак беларускія праваахоўныя органы даведаліся пра злачынства толькі праз два гады пасля паведамлення калегаў з Нямеччыны. Супраць супрацоўнікаў банка распачалі крымінальную справу па артыкуле 428 Крымінальнага кодэкса Беларусі «Службовая халатнасць».

Паводле tut.by

Каментаваць