Прыкметы экстрэмізму сёлета былі выяўлены ў 320 інфармацыйных матэрыялах

Міністэрствам інфармацыі сёлета было вынесена 13 пісьмовых папярэджанняў (тром СМІ і сямі інфармацыйным рэсурсам) (аднаму — двойчы і аднаму — тройчы).

Такія звесткі на запыт прэс-сакратара ГА “БАЖ” Барыса Гарэцкага па стане на 20 снежня прадаставіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Чыноўнік паведамляе, што найбольшая колькасць парушэнняў у СМІ сёлета — гэта распаўсюд недакладнай інфармацыі.

— Каб пазбегнуць парушэнняў, сродкі масавай інфармацыі павінны распаўсюджваць інфармацыю, якая адпавядае рэчаіснасці. Асноўнымі прынцыпамі дзейнасці СМІ павінна з'яўляцца дакладнасць інфармацыі. Уладальнікі інфармацыйных рэсурсаў (іх складовых частак), размешчаных ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт, абавязаны не дапускаць выкарыстання гэтых інфармацыйных рэсурсаў (іх складовых частак) для распаўсюджвання інфармацыі, змест якой супярэчыць патрабаванням заканадаўства,
— гаворыцца ў адказе.

Апроч гэтага, за мінулы перыяд 2017 года Міністэрства інфармацыі прыняла рашэнне аб абмежаванні доступу да 106 інфармацыйных рэсурсаў (іх складовых частак), размешчаных у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт.


Таксама ў перыяд з 1 студзеня па 1 снежня 2017 года Рэспубліканская экспертная камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) ў ёй прыкмет праяваў экстрэмізму 320 разоў прыходзіла да высновы аб наяўнасці ў тых ці іншых матэрыялах прыкметаў праявы экстрэмізму.

baj.by

Каментаваць