Прынясі макулатуру — атрымай кедр!

Міжнародны дзень без паперы Таварыства «Зялёная сетка» адзначае акцыяй па абмене макулатуры на саджанцы.

Экаактывісты запрашаюць гараджанаў далучыцца да акцыі, зрабіўшы эканомію і збор папяровых рэсурсаў добрай звычкай. Арганізатары падрыхтавалі больш за 100 саджанцаў сібірскіх кедраў, якія можна атрымаць за 5 кг макулатуры.
 
Мерапрыемства пройдзе 13 кастрычніка з 17.00 да 20.00 па адрасе: Мінск, вул. Смалячкова, 14а (раён плошчы Перамогі). У дворыку ўсіх будуць чакаць гарачая гарбата і хатняя выпечка.

Каментаваць