Прыватныя самалёты дапамагаюць патруляваць, а мясцовыя жыхары ўмацоўваць украінскую мяжу (+ відэа)

Уладальнікі прыватных паветраных суднаў дапамагаюць памежнікам маніторыць сітуацыю на мяжы Украіны.



У пагранведамстве адзначылі, што на сёння выкананне мерапрыемстваў па маніторынгу мяжы выконваюць 4 лёгкіх самалёта маркі "Аэропракт" і верталёт маркі "Robinson", паведамляе Цензор.НЕТ.

У Дзяржпагранслужбы распавялі, што з 5 красавіка пілоты на ўласных паветраных судах выканалі 6 палётных заданняў, аглядзелі амаль паўтары тысячы кіламетраў дзяржаўнай мяжы агульным налётам амаль 18 гадзін.



Для ажыццяўлення маніторынгу дзяржаўнай мяжы акрамя патрульнай авіяцыі Дзяржаўнай памежнай службы Украіны таксама актыўна прыцягваюцца і прадстаўнікі авіяцыйных арганізацый і ўладальнікі прыватных паветраных судоў. Неабыякавыя грамадзяне, сярод якіх прэзідэнт Усеўкраінскай авіяцыйнай асацыяцыі «АОПА — Украіна» Юры Якаўлеў, генеральны дырэктар групы кампаній «РТМ — Украіна» Алег Невельчук па ўласнай ініцыятыве звярнуліся ў адміністрацыю Дзяржаўнай памежнай службы Украіны для аказання дапамогі.



Патрыёты-лётчыкі вылятаюць на заданні і ў выходныя дні. Паведамляецца, што на Вялікдзень, 20 красавіка, самалёт "Аэропракт–22 " ажыццявіў палётнае заданне на ўчастку Жытомірскага пагранічнага атрада працягласцю 250 км. За штурвалам знаходзілася жанчына-пілот. Дзяржаўная памежная служба дзякуе сапраўдным патрыётам і ўсім неабыякавым грамадзянам, якія далучаюцца да выканання гэтых адказных задач для абароны межаў Радзімы.

А тым часам жыхары Херсоншчыны дапамагаюць умацоўваць мяжу з Крымам.

 

Каментаваць