«Прывітанне з СССР»: работнікаў «Гомельшкло» прымушаюць здаваць фізкультурныя нормы

Вельмі цікавы дакумэнт на ўмовах ананімнасці даслаў у рэдакцыю «Моцных навінаў» чытач, які працуе ў ААТ «Гомельшкло».


Згодна з гэтым дакументам, гендырэктар ААТ загадвае свайму намесніку «арганізаваць здачу нормаў Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь», пры гэтым начальнікі цэхаў, аддзелаў і службаў павінны «забяспечыць яўку, максімальна ахапіўшы работнікаў, якія не маюць супрацьпаказанняў па стане здароўя».





Работнікі павінны будуць прадэманстраваць свае навыкі ў бегу на кароткую і доўгую дыстанцыю, падцягванні, скачках у даўжыню, адцісканні і г.д. Тыя, хто паспяхова здалі нарматывы — атрымаюць нагрудны значок «Фiзкультурнiк Беларусi». Нагадаем, што ААТ «Гомельшкло» не раз трапляла ў спіс самых стратных прадпрыемстваў Беларусі.


Паводле gomel.today

Каментаваць