Рабаванне па-слонімску: 42 мільёны за вынаходлівасць

У Слоніме невядомая асоба абрабавала кватэру на вуліцы Першай сямігодкі. Улезці ў памяшканне злодзей змог пасля таго, як выкруціў рыгель ўзразнога цыліндрычнага замка дзвярэй.



З кватэры ўкрадзена 30 мільёнаў рублёў, а таксама залатыя рэчы:  браслет коштам 5 мільёнаў 400 тысяч рублёў, пярсцёнак коштам 1 мільён 500 тысяч рублёў, пярсцёнак з каменем белага колеру коштам 1 мільён 500 тысяч рублёў, а таксама сярэбраныя вырабы: браслет коштам 850 тысяч рублёў, пярсцёнак коштам 450 тысяч рублёў, ланцужок коштам 250 тысяч рублёў, падвеску коштам 100 тысяч рублёў, пярсцёнак з каменем белага колеру коштам 150 тысяч рублёў, тры пары завушніц з біжутэрыі коштам 750 тысяч рублёў.          

Усе гэтыя каштоўнасці належалі 28-гадовай сланімчанцы.  Гаспадыні кватэры нанеслі шкоду на суму 42 мільёны 650 тысяч рублёў. Па дадзеным факце ўзбуджана крымінальная справа.

Каментаваць