Рада пры прэзідэнце РФ: Вызваліць вязняў у Беларусі

      Асудзіць неправамерныя дзеянні беларускіх уладаў падчас і пасля падзей 19 снежня лічыць неабходным Рада пры прэзідэнце Расіі. Шырокамаштабны пераслед і масавыя парушэнні правоў чалавека — так ацэнена сітуацыя ў Беларусі.



      Асудзіць неправамерныя дзеянні беларускіх уладаў падчас і пасля падзей 19 снежня лічыць неабходным Рада пры прэзідэнце Расіі. Шырокамаштабны пераслед і масавыя парушэнні правоў чалавека — так ацэнена сітуацыя ў Беларусі.

      Расійскаму кіраўніцтву варта выкарыстаць “дыпламатычныя і іншыя магчымасці і заклікаць улады Беларусі да “недапушчэння гвалту і парушэнняў правоў чалавека. Такую заяву зрабіла 1 лютага Рада пры прэзідэнце РФ па садзейнічанні развіццю грамадзянскай супольнасці і правах чалавека.

      “Нас асабліва непакоіць маўчанне афіцыйнай Расіі ў сувязі ў тым, што адбываецца ў Беларусі. Яно дае падставы беларускім ўладам расцэньваць гэта як ухваленне іх неправамерных і жорсткіх дзеянняў, — сцвярджаецца ў заяве.

      У саюзнай з Расіяй дзяржаве, як адзначае Рада, здзяйсняецца “шырокамаштабны пераслед грамадзян, якія пратэстуюць супраць палітыкі сваіх уладаў. Адбываюцца “масавыя парушэнні правоў чалавека, у тым ліку на свабоду выказвання думак, публічных сходаў і аб’яднанняў. Не забяспечаны “гарантыі забароны бесчалавечнага і жорсткага абыходжання, справядлівага суда, незалежнасці адвакатаў і абароны праваабаронцаў.

      Рады прапануе расійскаму кіраўніцтву “даць ацэнку неправамерным дзеянням беларускіх уладаў падчас і пасля падзей 19 снежня. Асудзіць шматлікія парушэнні правоў чалавека і заклікаць спыніць ціск на грамадзянскую супольнасць у краіне. А таксама звярнуцца да ўладаў Беларусі з просьбай “знайсці законную магчымасць вызвалення з-пад варты абвінавачаных у масавых беспарадках для садзейнічання рэалізацыі іх права на абарону пры расследаванні падзей 19 снежня.

      Заяву Рады распаўсюдзіла Міжнародная назіральная місія, якая здзяйсняе маніторынг сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Сярод 25 падпісантаў заявы — Святлана Сарокіна, Валянцін Гефтэр, Сяргей Караганаў, Алена Панфілава, Людміла Аляксеева, Аляксей Сіманаў.
 

Каментаваць