“Райскі сад” расквітнеў у цэнтры Гродна

У Музеі гісторыі рэлігіі адчыніла свае дзверы выстава Надзеі Пальчынскай “Мой райскі сад. Дзяўчынка, якая правяла амаль усё жыццё ў інвалідным вазку, прадставіла каля 100 цуда-дрэў і кветкавых букетаў, зробленых з бісеру.


Куратар выставы, навуковы супрацоўнік музея Ірыны Ахотніцкая тлумачыць:
 



У Музеі гісторыі рэлігіі адчыніла свае дзверы выстава Надзеі Пальчынскай “Мой райскі сад. Дзяўчынка, якая правяла амаль усё жыццё ў інвалідным вазку, прадставіла каля 100 цуда-дрэў і кветкавых букетаў, зробленых з бісеру.


Куратар выставы, навуковы супрацоўнік музея Ірыны Ахотніцкая тлумачыць:
 

— Назва “Мой райскі сад абраная невыпадкова. На выставе прадстаўленыя каля 100 цуда-дрэў і кветкавых букетаў. Гэта своеасаблівы рай Надзеі Пальчынскай, які знаходзіцца, перш за ўсё, у яе душы. “…Царства Божае ўнутры вас, – гаворыць Хрыстос (Лк. 17, 21). І творчасць Надзеі — сведчанне добрага і светлага бачання навакольнага свету і людзей, з якімі яна дзеліцца сваёй любоўю і радасным светаўспрыманнем. Надзея запрашае ўсіх наведаць яе райскі сад — Царства Божае, якое жыве ў яе маленькім, але такім шчодрым на дабро сэрцы.


Па словах супрацоўніцы, мерапрыемствы, прысвечаныя такім сацыяльным праектам, у Музеі гісторыі рэлігіі праходзяць дастаткова часта. Але вось такая персанальная выстава дзяўчыны з абмежаванымі магчымасцямі праходзіць упершыню.
 

Бісерапляценнем Надзея займаецца ўжо пяць гадоў. Калі ў пачатку года арганізатар выставы дамаўляўся пра лік экспанатаў, каб запоўніць пэўную колькасць вітрын, маці сказала без сумневаў — будуць. Менш чым за паўгады дзяўчына зрабіла палову экспазіцыі. Была выканана тытанічная праца. Маці Людміла Васільеўна падзялілася:
 

— Яшчэ калі яна была маленькая і знаходзілася на хатнім навучанні, бачыла, як дзеткі займаюцца, і ўсё прасіла ў мяне. Але такіх ўмоў у мяне не было. Калі пачалі хадзіць на заняткі па бісерапляценні, адразу ўсё пачало атрымоўвацца. Ручкі працуюць, галоўка працуе. І мабыць, у яе выявілася жаданне.
 


 
Каля двух гадоў таму апеку над Надзеяй узяло на сабе праваслаўнае моладзевае Свята-Уладзімірскае брацтва, якое і выйшла з ініцыятывай арганізацыі выставы ў музеі. Ад імя аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Гродзенскай праваслаўнай епархіі прывітаў аўтарку выставы і гасцей айцец Грыгорый:
 

— Хацелася падзяліцца сваімі ўражаннямі. Калі мы маем на ўвазе людзей з абмежаванымі магчымасцямі, то цяжка сабе ўявіць, на што такія людзі здольныя. Думаю, што пабачыўшы гэтае тварэнне рук Надзеі, сумневы адпадаюць, што такі чалавек мае якія-небудзь абмежаванні ў жыцці. Чалавек і яго настрой глыбока ўнутры.
 

Айцец Грыгорый падарыў Надзеі ікону Жыровіцкай Божай Маці.


 

У кастрычніку ў Гродна адбудзецца вялікі міжнародны форум Інтэр-музей. Адным з цікавых момантаў, па словах дырэктара музея Людмілы Карнілавай, будзе паказаць музеям такую выставу як выдатны прыклад магчымасці працы з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі. Таму выстава працягнецца да снежня.


Паводле сайта “Твой стыль
 

Каментаваць