Расія далучылася да СГА пасля працяглага марафону перамоваў

Расію ўрэшце прынялі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю пасля 18 гадоў перамоваў. Гэты крок уцягвае краіну ў глабальную эканоміку праз дваццаць гадоў пасля распаду Савецкага Саюза.

Сусветная гандлёвая арганізацыя прыняла Расію ў якасці найноўшага чальца ў пятніцу, такім чынам аказваючы садзейнічанне яе найбуйнейшаму гандлёваму партнёру Еўрапейскаму Саюзу.



Расію ўрэшце прынялі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю пасля 18 гадоў перамоваў. Гэты крок уцягвае краіну ў глабальную эканоміку праз дваццаць гадоў пасля распаду Савецкага Саюза.

Сусветная гандлёвая арганізацыя прыняла Расію ў якасці найноўшага чальца ў пятніцу, такім чынам аказваючы садзейнічанне яе найбуйнейшаму гандлёваму партнёру Еўрапейскаму Саюзу.

«Гэты вынік працяглых і няпростых перамоваў выгадны як Расіі, так і нашым будучым партнёрам», паведаміў прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў у прывітальным пасланні ўдзельнікам міністэрскай канферэнцыі СГА ў Жэневе, дзе сяброўства Расіі было фармальна ўхвалена.

Расійская эканоміка памерам у 1,9 трыльёна долараў была да гэтага найбуйнейшай у свеце за межамі СГА. Расія стала апошняй краінай Вялікай дваццаткі, якая ўступіла ў арганізацыю, паколькі Кітай уступіў яшчэ ў 2001 годзе.

Арганізацыя, якая складаецца з 153 краін-чальцоў, вызначае юрыдычна абавязковыя правілы міжнароднага гандлю і пасрэднічае пры вырашэнні рознагалоссяў.

Стымул для Еўропы

Уступленне, хутчэй за ўсё, стане стымулам для большага і больш дыверсіфікаванага гандлю паміж Расіяй і астатнім светам. Яно таксама дапаможа скараціць залежнасць краіны ад экспарту энерганосьбітаў.

Па словах прадстаўніка Еўракамісіі, пагадненне павінна павялічыць экспарт ЕС прыкладна на 5,2 мільярда долараў у год. Расійцы змогуць купляць еўрапейскія тавары значна танней, а таксама больш эфектыўна прадаваць нафту і газ.

Еўрапейскі Саюз, які складаецца з 27 краін-чальцоў, з'яўляецца найбуйнейшым гандлёвым партнёрам Расіі ў сферы сельскай гаспадаркі, паліва, вугалю і апрацоўчай прамысловасці. У ЕС ідзе больш за палову расійскага экспарту, у тым ліку паліва, на якім жыве ўся Еўропа. У сваю чаргу, Расія з'яўляецца трэцім буйным спажыўцом экспарту ЕС, пасля ЗША і Кітая.

Доўгі перамоўны працэс

Апошняя перашкода, якая не дазваляла ўступіць Расіі ў СГА, была нядаўна прыбраная, калі швейцарцы змаглі дапамагчы дасягнуць пагаднення паміж Расіяй і Грузіяй. Грузія спрабавала блакаваць уступленне Расіі ў СГА з моманту кароткай вайны паміж краінамі ў жніўні 2008 года.

Перамовы Расіі былі доўгімі і пакутлівымі. Першапачаткова краіна падала заяўку на ўступленне ў арганізацыю, якая потым стала называцца СГА, у 1993 годзе пасля распаду Савецкага Саюза. За апошнія 12 гадоў, падчас знаходжання ва ўладзе прэм'ер-міністра Уладзіміра Пуціна, перамовы перажылі некалькі паваротных момантаў.

«Я сёе-тое ведаю пра марафоны апошні кіламетр самы цяжкі і складаны», заявіў на цырымоніі ў пятніцу кіраўнік СГА Паскаль Ламі (Pascal Lamy). «Лепшы момант марафону момант перасячэння фінішнай стужкі».

У Расіі зараз ёсць паўгода, каб ратыфікаваць сяброўства, а праз 30 дзён пасля гэтага яна стане паўнапраўным чальцом СГА.

Паводле Deutsche Welle

Каментаваць