І Расія — за адкрыты ўезд у Беларусь

У Расіі 6 красавіка пачалася грамадзянская кампанія “За адкрыты ўезд у Беларусь.  Ініцыятары будуць дабівацца атрымання афіцыйнай інфармацыі пра “спіс неўязных на тэрыторыю Беларусі.

Аб пачатку кампаніі праінфармаваў Камітэт міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Ідэя ўзнікла ў сувязі з тым, што грамадзяне суседніх краін — Расіі і Украіны — пачалі сутыкацца з праблемай выдварэння з Беларусі.  Прычынай гэтага з’яўляецца іх пападанне ў “спіс неўязных.

Падчас кампаніі актывісты будуць намагацца атрымаць афіцыйны адказ з боку органаў улады Беларусі пра існаванне такіх спісаў. А таксама, як туды ўносяць расіян і якім чынам можна даведацца пра ўключэнне сябе ў гэты спіс.

Грамадзянам і розным арганізацыям прапануюць накіроўваць звароты ў Міністэрства замежных спраў Расіі і беларускую амбасаду. Маскоўская Хельсінкская група першая падрыхтавала лісты для высвятлення сітуацыі з “чорнымі спісамі.

У сакавіку з Беларусі былі дэпартаваны двое супрацоўнікаў Міжнароднай назіральнай місіі. Яна, нагадаем, была сфармавана Камітэтам міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Падчас перасячэння 9 сакавіка ўкраінска-беларускай мяжы памежнікі знялі з цягніка Максіма Кіцюка, памочніка прадстаўніка місіі.

А 17 сакавіка міліцыя затрымала ў Мінску кіраўніка місіі Андрэя Юрава, дырэктара па развіцці Маскоўскай Хельсінкскай групы. Яго абавязалі пакінуць Беларусь на працягу сутак. Да 2013 года Андрэю Юраву забаронены ўезд на яе тэрыторыю. Пры затрыманні назіральнікам паведамілі, што яны ўнесены ў “спіс неўязных.

Аднак прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных абверг інфармацыю пра наяўнасць такіх спісаў (прынамсі для грамадзян Расіі). 

Кампанія за адкрыты ўезд у Беларусь стартавала 29 сакавіка ва Ўкраіне. У далейшым яна распачнецца і ў іншых краінах СНД.
 
Каментаваць