Расіян дэпартавалі

З Беларусі ў Расію дэпартаваныя два актывісты расійскага моладзевага руху «Абарона» — Алег Казлоўскі і Аляксандр Савельеў.

Пра гэта паведаміў БелаПАН адзін з актывістаў беларускага маладзёжнага руху Андрэй Кім.

Паводле яго слоў, сябры «Абароны» былі затрыманыя 25 сакавіка на чыгуначным вакзале ў Мінску супрацоўнікамі праваахоўных органаў у цывільным адразу пасля таго, як сышлі з цягніка.

Ва ўпраўленні ўнутраных спраў на транспарце заявілі, што ніякай інфармацыяй пра затрыманне і дэпартацыю расійскіх моладзевых актывістаў не валодаюць.

Даведка БелаПАН: «Абарона» — моладзевы грамадска-палітычны рух, створаны ў Расіі ў 2005 годзе па ініцыятыве маладых актывістаў партыі «Яблоко», Саюза правых сіл і беспартыйнай моладзі. Асноўны метад дзеянняў «Абароны» — арганізацыя негвалтоўных акцый грамадзянскага непадпарадкавання: мітынгаў, шэсцяў, пікетаў, флэшмобаў і г.д.

Каментаваць