Расіяне нон-грата

У Расіі пачалася грамадзянская кампанія «За адкрыты ўезд у Беларусь». Ідэя кампаніі ўзнікла ў сувязі з тым, што грамадзяне Расіі, Украіны пачалі сутыкацца ў фактамі дэпартацыі з Беларусі і спісамі неўязных.

«Падчас кампаніі мы хацелі б атрымаць афіцыйны адказ з боку органаў улады Беларусі, ці існуюць падобныя спісы, як у гэтыя спісы трапляюць расіяне і — самае галоўнае — якім чынам звычайны грамадзянін можа даведацца пра ўнясенне сябе ў гэтыя спісы», — паведамляюць арганізатары кампаніі.

У сакавіку, напрыклад, грамадзянін Расіі, дырэктар па развіцці Маскоўскай Хельсінскай групы Андрэй Юраў быў дэпартаваны з Беларусі. Прадстаўнік МЗС Беларусі абверг інфармацыю аб наяўнасці спісаў неўязных у Беларусь грамадзян Расіі, але разам з тым Юраў атрымаў дакумент, дзе прадстаўнікі праваахоўных органаў, спасылаліся на спісы неўязных.

У межах кампаніі грамадзянам Расіі і розным арганізацыям прапануецца адпраўляць звароты ў Міністэрства замежных спраў Расіі і ў Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расіі. Так, Маскоўская Хельсінская група першая падрыхтавала адпаведныя лісты для высвятлення сітуацыі са спісамі.

Каментаваць