Расійскага журналіста вызвалілі

У Оршы пасля 3 сутак арышту вызвалілі расійскага журналіста Аляксандра Лашманкіна. Яго затрымалі пры ўездзе у Беларусь. А накіроўваўся  журналіст асвятляць акцыю на Дзень волі.

Увесь тэрмін за кратамі Аляксандр Лашманкін трымаў галадоўку пратэсту. Сустракаць яго да ізалятара часовага ўтрымання прыйшлі 27 сакавіка прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці. Аднак, як паведаміў Радыё “Свабода праваабаронца Васіль Леўчанкаў, міліцыянты вывезлі журналіста на чыгуначны вакзал.

Там ён папіў гарбаты і паехаў у Мінск, куды так і не даехаў тры дні таму. Пасля галадоўкі Аляксандр Лашманкін адчувае галавакружэнні.

Ноччу 24 сакавіка журналіста знялі з цягніка Чалябінск — Брэст. Гэта адбылося на першай станцыі пасля перасячэння расійска-беларускай мяжы. Па якой прычыне, Аляксандру Лашманкіну не патлумачылі.

Пазней міліцыянты заявілі: ім паступіў ананімны званок, што журналіст перавозіў наркотыкі. Аднак засудзілі яго за “дробнае хуліганства — нецэнзурна лаяўся пры затрыманні і “размахваў рукамі. Пра гэта сведчылі ў судзе супрацоўнікі транспартнай міліцыі — старшы лейтэнант Філіпаў і міліцыянт Курачкін. У залі суда журналіст абвясціў галадоўку.

Аляксандр Лашманкін з’яўляецца рэдактарам інфармацыйнага агенцтва «Свабода» (Самара). Ён афіцыйна акрэдытаваны ў Беларусі. Праўда, на руках акрэдытацыйнага пасведчання журналіст не мае. Бо ён яго папросту не забраў з Міністэрства замежных спраў. Аб гэтым прэс-службе Беларускай асацыяцыі журналістаў паведаміла намесніца начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Беларусі Марыя Ваньшына.

Аляксандр Лашманкін мае дачыненне і да праваабарончай дзейнасці. “Яго агенцтва «Свабода» лічыцца «інфармацыйным праваабарончым агенцтвам», чыя дзейнасць трапляла ў поле ўвагі расійскіх спецслужбаў, а сам праваабаронца не раз ладзіў акцыі пратэсту, — паведаміла прэс-служба БАЖ.

Міжнародная назіральная місія, якая адсочвае падзеі ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў, адзначыла, што праваахоўныя органы адмаўляліся даваць каментары наконт затрымання журналіста. І ад іх паступала “супярэчлівая інфармацыя. “У дадзеным выпадку мае месца не што іншае, як спроба перашкоды прафесійнай дзейнасці журналіста, — заявіў прадстаўнік місіі Канстанцін Баранаў.

Каментаваць