Расейскія тэлеканалы могуць адключыць і ў Малдове

Урад Малдовы ўхваліў законапраект, які дазваляе забараніць вяшчанне расійскіх тэлеканалаў. Нагодай сталі асаблівасці асвятлення расійскімі тэлеканаламі падзей на Украіне і ў Прыднястроўе, —  пра гэта «Нямецкай хвалі» паведаміла міністр замежных спраў і еўрапейскай інтэграцыі Малдовы Наталля Герман.



Вынікам прыняцця адпаведнага законапраекта можа стаць спыненне трансляцыі ў Малдавіі праграм «Першага канала» «Расеі -1», «Расеі -24», НТВ і РЕН -ТВ.
 

«Мы заўважылі з лета 2013 года незвычайную актыўнасць расійскай прэсы ў Малдове па прасоўванні альтэрнатыўнай інтэграцыі Малдовы. І гэта ў час, калі мы ставім сабе мэтай еўраінтэграцыю як абсалютны прыярытэт знешняй і ўнутранай палітыкі... Мы апынуліся нечаканым чынам ва ўмовах гіганцкай інфармацыйнай кампаніі. Мы вывучылі рэсурсы, і аказалася, што ў той час, як ўрад тлумачыў элементы і этапы еўрапейскай інтэграцыі і карыстанне яго дабротамі, — гэтага было недастаткова, каб пераважыць мэсэдж, які прыйшоў ад расейскага боку. І гэта было папярэджанне нам», — сказала кіраўнік малдаўскага МЗС у эфіры радыёстанцыі Europa Liberа.
 

Іншыя палітыкі лічаць, што расійскае тэлебачанне «пагражае тэрытарыяльнай цэласнасці Малдовы". Пільную ўвагу да ТБ з Масквы афіцыйны Кішынёў звярнуў яшчэ ў 2013 годзе пасля паказу дакументальнага фільма НТБ «Прыднястроўе: рускі фарпост». Пасля гэтага Каардынацыйны савет па тэлебачанні і радыёвяшчанню (КСТР) стаў маніторыць ўсе расійскія каналы, якія трансліруюцца ў краіне.

Украінскія падзеі далі новую нагоду для ўвагі ўладаў да маскоўскага кантэнту. Члены КСТР вырашылі правесці маніторынг расійскіх тэлеперадач, якія рэтрансляваліся ў Малдове з 10 красавіка, а таксама папрасілі выказаць меркаванне з гэтай нагоды прадстаўнікоў місій АБСЕ, ЗША і ЕС у Кішынёве. Маскоўскае тэлевяшчанне даследуюць на прадмет адпаведнасці мясцовым законам аб інфармаванні грамадства.
 

Добра было б аналагічны маніторынг правесці і ў Беларусі, пасля чаго забараніць трансляцыю на тэрыторыі Беларусі хаця б расейскіх інфармацыйных і інфармацыйна-аналітычных праграм.

Каментаваць