Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

У Беларусі выпусцілі манету з заклікам рэзаць рускіх акупантаў

«У Беларусі выпушчаная манета, прысвечаная масаваму забойству рускіх» — такія загалоўкі замільгацелі на сайтах расійскіх СМІ.
Нагодай для іх стаў выпуск сувенірнай манеты, прысвечанай Магілёўскаму паўстанню 1661 года. Падчас яго жыхары Магілёва па закліку бурмістра Язэпа Левановіча выразалі маскоўскі гарнізон — каля 7000 чалавек. Стгналм для паўстання стаў яго кліч «Пара! Пара!».

Манета выпушчаная ў рамках прыватнага праекту «113.by», які робіць Валерый Сіманаў. Мэта амбітнага праекту — адчаканіць манеты, прысвечаныя 113 гарадам Беларусі. Акрамя магілёўскага ўжо выйшлі, напрыклад, «лепельскі рубель», «бабруйскі рубель», «дзяржынскі рубель». 



Паводле euroradio.fm

Каментаваць