Распрацаваны ў Ваўкавыску сайт “Танцы на калясках” атрымаў узнагароду ў Маскве

Сайт стаў лаўрэатам  ІІІ Фестывалю сацыяльных інтэрнэт-рэсурсаў “Свет роўных магчымасцяў.

Дыпломам, кубкам і прызамі ўганараваныя стваральнікі сайта — Сяргей Грычэнка і Віктар Міхальчанкаў.

Ва ўрачыстай цырымоніі ў Маскве ўдзельнічалі прадстаўнікі каманды сайта — Аляксандр, Ірына і Хрысціна Міхальчанкавы.
 
"Танцы на калясках" — інфармацыйны праект сацыяльнай накіраванасці, папулярызуе рэабілітацыю людзей з інваліднасцю праз танцы на вазках. Яго аўтары — Сяргей Грычэнка і Віктар Міхальчанкаў — супрацоўнікі і валанцёры Ваўкавыскага раённага грамадскага аб’яднання “Саюз сямей загінулых, памерлых, інвалідаў войнаў — памяць.
 
Мэта Фестывалю сацыяльных інтэрнэт-рэсурсаў “Свет роўных магчымасцяў — дэманстрацыя, годная ацэнка і заахвочванне развіцця сайтаў, створаных людзьмі з інваліднасцю і прысвечаных вырашэнню іх праблем.
 
У сёлетнім Фэсце ўдзельнічалі 168  праектаў з 38 рэгіёнаў Расіі і рускамоўныя сайты з Украіны, Беларусі, Казахстану, Малдовы, Эстоніі і ЗША.
 
Паводле t-styl.info

Каментаваць