Расследаванне павінна быць адкрытым

Міжнародная назіральная місія прынесла свае шчырыя спачуванні сем’ям загінулых. І ўсім пацярпелым падчас выбуху ў Мінску на станцыі метро Кастрычніцкая.

Як паведаміла Радыё “Свабода, 12 чалавек загінулі і 204 пацярпелі ад выбуховай прылады, якая была прыведзена ў дзеянне ў метро 11 красавіка. У 26 пацыентаў стан ацэньваецца як цяжкі, у 58 — сярэдняй цяжкасці, у 67 — здавальняючы.

Міжнародныя назіральнікі вітаюць агучаны А. Лукашэнкам намер правесці максімальна адкрытае расследаванне трагедыі. “Мы мяркуем, што празрыстасць расследавання мае на ўвазе магчымасць свабоднай працы журналістаў і прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, — адзначаецца ў распаўсюджаным рэлізе.

“Нам падаецца прынцыпова важнай адкрытасць расследавання для грамадскасці і магчымасць публічнага абмеркавання таго, што адбылося, — падкрэслілі прадстаўнікі місіі. Ад яе імя выступілі кіраўнік Андрэй Юраў і прадстаўнік місіі Аляксандр Мнацаканян.
 
Каментаваць