Разам за лепшую будучыню

Такі лозунг абралі экс-кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў па Гродзенскай вобласці, якія вырашылі аб’яднацца ў Раду народных дэпутатаў Гродзеншчыны.

У раду ўвайшлі актывісты з Гродна, Ваўкавыска, Слоніма, Навагрудка, Ліды, Свіслачы, Мастоў, Вялікай Бераставіцы, Лунна, якія працягваць актыўную дзейнасць па адстойванню інтарэсаў грамадзян.

Сваёй асноўнай задачай «народныя дэпутаты» вызначылі далучэнне грамадзян да вырашэння праблемаў у камунальнай сферы праз развіццё мясцовага самакіравання і грамадскіх ініцыятыў на Гродзеншчыне, павелічэнне ўдзе­лу грамадзян у вызначэнні напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця сваіх рэгіёнаў і будучыні мясцовых супольнасцяў.

«За перыяд з даты апошніх мясцовых выбараў у красавіку 2010 года ўжо ёсць станоўчыя прыклады дзейнасці актывістаў ініцыятывы на Гродзеншчыне. Напрыклад, у Мастах у шэрагу шматпавярховых дамоў пасля калектыўных зваротаў, арганізаваных нашымі актывістамі, запланаваны капітальны рамонт, добраўпарадкаваны прыдамавыя тэрыторыі, пабудаваны дзіцячыя пляцоўкі. Ёсць поспехі і ў Слоніме: пачалі будавацца дзіцячыя пляцоўкі. Мы плануем пашыраць наш вопыт у іншых населеных пунктах Гродзеншчыны», — адзначае каардынатар грамадскай ініцыятывы «народных дэпутатаў» Дзмітрый Кухлей.

Каментаваць