Разгортваецца кампанія салідарнасці з Міколам Шарахам

У Беларусі і ў замежжы разгарнулася кампанія ў падтрымку аднаго з кіраўнікоў Свабоднага прафсаюза Беларускага Міколы Шараха, якога хочуць звольніць з вытворчага аб’яднання «Полацк-Шкловалакно».
Фота з сайта www.racyja.com 

Фота з сайта www.racyja.com 



На гэтым прадпрыемстве прафсаюзны актывіст адпрацаваў 30 гадоў, а сёлета ў сакавіку Шараху паведамілі, што з ім не падоўжаць працоўны кантракт. Лісты ў яго падтрымку паступаюць у адміністрацыю “Шкловалакна” з усіх куткоў Беларусі, а таксама з-за мяжы.
Мікола Шарах распавёў:

— Разгортваецца кампанія салідарнасці. Прыходзяць лісты падтрымкі. Праваабаронцы з шасці дзяржаў з СНГ заявілі, што будуць пісаць і адпраўляць такія лісты. Таму пачалася шырокая кампанія салідарнасці. Вельмі ўдзячны ўсім, хто адгукаецца. Думаю, што плён будзе. Не ведаю які, але нейкі будзе.

Працоўны кантракт з Міколам Шарахам заканчваецца 29 красавіка. Адміністрацыя ААТ "Полацк-Шкловалакно" пакуль не адказвае на лісты і самога прафсаюзнага актывіста, і кіраўніцтва Свабоднага прафсаюза.


Васіль Кроква, www.racyja.com


Каментаваць