Рэабілітацыя дзяцей

Міжнародны семінар па інавацыйных падыходах да рэабілітацыі дзяцей з асаблівасцямі развіцця праходзіць у Мінску з 23 па 26 чэрвеня.

Арганізатарам семінара выступае прадстаўніцтва Хрысціянскага дзіцячага фонду ў Беларусі пры фінансавай падтрымцы Швейцарскага ўпраўлення па развіцці і супрацоўніцтве. У мерапрыемстве бяруць удзел спецыялісты Міністэрства адукацыі, прадстаўнікі цэнтраў карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі і Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам.

Для правядзення семінара запрошаны эксперт у галіне працы з дзецьмі з абмежаванымі магчымасцямі з Вялікабрытаніі Джон Харыс, які больш за 30 гадоў займаецца гэтымі праблемамі ў краінах Еўропы. Джон Харыс паведаміў, што гэта яго восьмы візіт у Беларусь. Падчас семінара ён будзе знаёміць беларускіх калег з новым падыходам — правядзеннем халістычнай ацэнкі патрэб дзіцяці і яго бацькоў.

“Гэты метад грунтуецца на тым, што падтрымка чалавеку з цяжкасцямі ў развіцці аказваецца не толькі 24 гадзіны сем дзён у тыдзень 365 дзён у год, але і з самых розных бакоў, самымі рознымі спецыялістамі, каб забяспечыць яму паўнавартаснае існаванне, — патлумачыў эксперт. Асаблівая ўвага, паводле слоў Харыса, надаецца працы з бацькамі, чые дзеці маюць асаблівасці развіцця, каб навучыць іх быць ўцягненымі ва ўсе стадыі заняткаў з дзіцем і павысіць эфектыўнасць яго рэабілітацыі.

Як адзначыў эксперт, у прымяненні атрыманых практычных навыкаў не абысціся без падтрымкі дзяржавы. Харыс выказаў упэўненасць, што дзяржаўныя структуры Беларусі будуць аказваць спрыянне грамадскім аб’яднанням, чыя дзейнасць звязана з рэабілітацыяй і падтрымкай дзяцей з асаблівасцямі развіцця.

Юлія Міцкевіч, БелаПАН

Каментаваць