Рэдактар рагачоўскага “Свабоднага слова” вінаваціць грамадскага актывіста ў парушэнні аўтарскіх правоў

У Рагачове мясцовая міліцыя склала адміністрацыйны пратакол у дачыненні да грамадскага актывіста Дзяніса Дашкевіча паводле артыкулу 9.21 КоАП. Яго вінавацяць ў парушэнні аўтарскіх, сумежных і патэнтных правоў.



У Рагачове мясцовая міліцыя склала адміністрацыйны пратакол у дачыненні да грамадскага актывіста Дзяніса Дашкевіча паводле артыкулу 9.21 КоАП. Яго вінавацяць ў парушэнні аўтарскіх, сумежных і патэнтных правоў.

Заяву ў пракуратуру напісаў рэдактар афіцыйнай раённай газеты “Свабоднае слова Андрэй Шышкін. Ён незадаволены тым, што на незалежным сайце vrоgаcheve.ru без дазволу рэдакцыі надрукавана 9 матэрыялаў з газеты, а таксама фотаздымак старшыні райвыканкаму Віктара Банчука. Міліцыя вырашыла, што я з’яўляюся адміністратарам сайту, таму і склала супраць мяне адміністрацыйны пратакол, які збіраецца перадаць у суд, — паведаміў спадар Дашкевіч.

Па словах Дашкевіча, у Рагачове незалежны сайт карыстаецца вялікай папулярнасцю. На сайце неаднаразова ўздымаліся мясцовыя праблемы (з транспартам, ЖКГ і іншым), крытыкаваліся дзеянні ўладаў.

Галоўны рэдактар “Свабоднага слова Андрэй Шышкін адмаўляецца каментаваць свае прэтэнзіі да незалежнага сайту vragocheve.ru. Кажа, што выклаў свае прэтэнзіі ў лісце ў пракуратуру: “Я супраць парушэння закону — яны дазваляюць сабе парушаць. Наш бок адстойвае пракуратура, міліцыя, суд.

Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Каментаваць