Рэклама ці анты-рэклама: што пануе на беларускім рынку

Беларускі рэкламны бізнес расце і квітенее — так кажуць чыноўнікі. Рэкламісты ж параўноўваюць сітуацыю з заторам у “сарцірных трубах, а ўдзельнікаў рынка з прыгоннымі сялянамі. І ўсе пагаджаюцца, што ганарыцца можна толькі адным з пяці ролікаў, што круцяць па нашай тэлевізіі.



Беларускі рэкламны бізнес расце і квітенее — так кажуць чыноўнікі. Рэкламісты ж параўноўваюць сітуацыю з заторам у “сарцірных трубах, а ўдзельнікаў рынка з прыгоннымі сялянамі. І ўсе пагаджаюцца, што ганарыцца можна толькі адным з пяці ролікаў, што круцяць па нашай тэлевізіі.

Самы злы крытык беларускай рэкламы сядзіць ў кожным з нас: мы з лёгкасцю вызначаем, што падабаецца, а што раздражняе, — пра гэта мімаходзь згадала намесніца мінстра гандлю Ірына Наркевіч на адкрыцці фестываля рэкламы і маркетныгу “Белы квадрат : "Якасная рэклама дазваляе сфарміраваць пазітыўны імідж прадукцыі, выклікае ў спажыўца зацікаўленасць, а не раздражненне, як часцяком кажуць

І гэтае хоць і павярхоўна, але характэрызуе сітуацыю.

Сухія лічбы


Паводле вынікаў конкурса рэкламных работ на “Белым Квадраце, беларукія кампаніі апынуліся на трэцім месцы пасля украінцаў і расейцаў. Расейцы і украінцы ўзялі прыкладна па 25 % прызавых месцаў, беларусы — менш за 10 %. 


Дый унутраная дыягностыка рэкламістаў мала разыходзіцца з гэтай лічбай. Кіраўнік буйнейшага інтэрнэт-рэсурса аб маркетынгу і рэкламе Marketing.by Сяргей Скараход зазначае: "Са 100 % рэкламных ролікаў, што робяцца нашымі агеннцыямі і выходзяць ў эфір, беларускія агенцыі могуць ганарыцца па розным ацэнкам прыкладна 20-40 %. Але ў апошні час колькасць якаснай і крэатыўнай рэкламы, зробленай беларусамі значна павялічваецца".

І самае цікавае. На “Белым Квадраце-2011па некаторых катэгорыях не прысуджаліся прызы наогул з-за асутнасці канкурэнцыі. Паказальна, што белымі плямамі сталіся катэгорыі, прызначаныя адмыслова для беларусаў, — “Фірмовы стыль беларускага брэнда, “Этыкетка/упакоўка беларускага брэнда.

Па 10 долараў на беларуса


Якасная рэклама — гэта трохкутнік, дзе добры тавар уцелясняеш ў добрай ідэі, а далей ў грошы. У нас пры ўмоўнай наяўнасці добрых тавараў і ідэяў з грашыма напруга.



У 2006 годзе аб’ем рэкламнага рынку складаў 73 млн. долараў, у 2008-м — 124 млн., сёлета плануецца падвысіць гэты паказчык да 129 млн. долараў. У выніку рэкламныя выдаткі на душу насельніцтва хістаюцца вакол $10. У большасці краін свету гэтая лічба складае 200–300 долараў.

Усё гэта звязана з дзяржрэгуляваннем рынка, мяркуе дырэктар беларускай рэкламнай агенцыі Forte Grey Вераніка Пісарэнка. “Мы працуем у краіне, дзе бізнес наогул слаба развіты. І рэкламны рынак у нас вельмі-вельмі маленкі. Доля дзяржавы ў ім дасягае 70 %. Зараз, калі прадпрыемствы сутыкнуцца з парблемай збыту тавараў, мусяць пачацца працэсы абнаўлення, бо вытворцы будуць павінны больш сур’ёзна заняцца маркетныгам, чым раней, — зазначае эксперт. 

Але што рабіць цяпер, калі краіну апанаваў валютны крызіс? У адказе на гэтае пытанне начальнік упраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантроля за рэкламай мінгадлю РБ Ірына Барышнікава на дзіва аптымістычная: “Мы праводзім дзяржаўную палітыку па развіцці рэкламнага рынка з улікам нацыянальных інтарэсаў. Таму трэба імнкнуцца вырабляць рэкламу тут за сваю нацыянальную валюту. Канешне, мы не можам даць гарантыі, што абсалютна ўся рэклама можа быць зроблена на Беларусі без прыцягення іншаземных рэсурсаў. Але я спадзяюся, што гэтая сітуацыя доўга не працягнецца і значна не адаб’ецца на беларускім рэкламным рынку.

Вусы перашкаджаюць прыдумляць ідэі


Перад агалошаннем пераможцаў “Белага квадрата журы дыскутавала з рэкламістамі пра якасць нацыянальнай рэкламы. Як крык душы прагучаў усклік маладога беларускага рэкламнага фатографа: “У нас як ў сарціры затор у трубе! Ёсць самацэнзура, ёсць абмежавальныя законы!.

Сусветны рэкламны рынак развіваецца каля 150 год, у Беларусі — 20.Крэатыўны дырэктар агенцыі Efecta BBDO Алег Раманаў параўновае і спажыўцоў рэкламы, і вытворцаў з прыгоннымі сялянамі: “Мы знаходзімся ў стане прыгонных сялян. Прадакшн сыходзіць за мяжу, мы не можам утрымліваць спецыялістаў: за мяжой і заробкі вышэй. На развітых рынках рэкламіст — гэта гучыць з гонарам. У нас няма рынкавага мыслення, бо тагачасная сітуацыя не стымулюе яго развіццё. Але ж мы ўсе ў душы з’яўляемся мастакамі і заўсёды маем перад сабой пытанне, як прапанаваць якасны прадукт.



Расійскія ж калегі мяркуюць, што перадусім рэклама — гэта ідэя, а не вонкавыя ўмовы. “З боку гэта вельмі смешна выглядае, што вусаты мужык перашкаджае мне выдумляць ідэі. Магчыма, справа ў тым, што ў Мінску занадта чыстае паветра ці вуліцы, -- жартуе арт-дырэктар агентства Depot WPF Аляксандр Загорскі. “Прычына ў адсутнасці абсалютна злой канкурэнцыі, якая штурхае дызайнераў, — дадае Вячаслаў Дзеравянных, арт-дырэктар расійскай агенцыі “Усход, — Будзе жорсткай канкурэнцыя, будзе лепшай якасць крэатыва.
 

Каментаваць