Рэктар ЕГУ нагадвае Радзе Еўропы пра важнасць адукацыі для дасягнення зменаў

Дзеля таго, каб у Беларусі адбыліся змены, неабходна выхаваць пакаленне беларусаў, здольных думаць самастойна.

Пра гэта заявіў на пасяджэнні Камітэта па палітычных пытаннях Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы (РЕ) заснавальнік і рэктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) Анатоль Міхайлаў. Рэктар падкрэсліў, што роля адукацыі ў гэтым працэсе з’яўляецца вырашальнай, а існаванне ЕГУ дае спадзеў на тое, што дэмакратычная адукацыя і самастойнае мысленне — магчымыя.

На пасяджэнні, датычным сітуацыі ў Беларусі, якое адбылося 23 студзеня, таксама выступілі беларускія апазіцыйныя актывісты Аляксандр Мілінкевіч, Анатоль Лябедзька і Аляксандр Фядута (апошні таксама з’яўляецца выкладчыкам ЕГУ). У пасяджэнні прымала ўдзел і Любоў Кавалёва, маці аднаго з двух маладых хлопцаў, прысуджаных да смяротнага пакарання за выбух, які адбыўся ў красавіку 2011 года ў мінскім метро.

25 студзеня Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы прыняла рэзалюцыю па сітуацыі ў Беларусі. У рэзалюцыі звяртаецца ўвага на пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў краіне, пераслед журналістаў і актывістаў і бесчалавечнае абыходжанне з палітвязнямі.

Рэзалюцыя таксама ўтрымлівае рэкамендацыі — заклікі падтрымліваць грамадзянскую супольнасць і стварыць умовы, каб моладзь Беларусі мела магчымасць атрымаць адукацыю ў незалежным асяродку. У тэксце згадваецца і Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, які дзейнічае ў Літве: краінам-сябрам РЕ прапануецца яго падтрымаць.

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт — прыватны, некамерцыйны ўніверсітэт, заснаваны ў Мінску ў 1992 годзе. Пасля закрыцця ў Беларусі ў 2004 годзе ЕГУ працягнуў сваю працу ў Вільні. На цяперашні момант у ЕГУ навучаюцца каля 2000 студэнтаў, пераважна з Беларусі. ЕГУ прапануе магчымасці навучання на бакалаўрскіх, магістарскіх і доктарскіх праграмах, спрыяе прасоўванню навуковай дзейнасці ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук.

Паводле прэс-службы ЕГУ
 
Каментаваць