Рэпетыцыя

Дыялог выпадковых сведак вулічнай акцыі 24 лістапада 2010 года:

— Выйшлі, крычаць, а што яны там крычаць?

— Хіба кепска, што людзі выйшлі на вуліцу са сваімі думкамі?

— Што выйшлі — не кепска. Але што крычаць, чаго хочуць — не зразумела.

24 лістапада адбылася вулічная акцыя, якую многія ахрысцілі “рэпетыцыяй плошчы, то бок падзей, што мусяць развярнуцца ў сталіцы 19 снежня пасля закрыцця выбарчых участкаў.



Дыялог выпадковых сведак вулічнай акцыі 24 лістапада 2010 года:

— Выйшлі, крычаць, а што яны там крычаць?

— Хіба кепска, што людзі выйшлі на вуліцу са сваімі думкамі?

— Што выйшлі — не кепска. Але што крычаць, чаго хочуць — не зразумела.

24 лістапада адбылася вулічная акцыя, якую многія ахрысцілі “рэпетыцыяй плошчы, то бок падзей, што мусяць развярнуцца ў сталіцы 19 снежня пасля закрыцця выбарчых участкаў.

Акцыю анансавалі і як пратэст супраць удзелу Аляксандра Лукашэнкі ў чарговых прэзідэнцкіх выбарах, прымеркавалі яе да канстытуцыйнага рэферэндуму 1996 года, назвалі сустрэчай з кандыдатамі. Апошнюю нагоду ў сваіх тэлевыступах анансавалі кандыдаты Віталь Рымашэўскі і Мікола Статкевіч. У выніку на Кастрычніцкую плошчу Мінска прыйшлі прыблізна паўтары тысячы чалавек.

Рэпетыцыя плошчы ці паразы — пытанне з неадназначным адказам. З аднаго боку, на вуліцу выйшла больш людзей, чым можна было спрагназаваць, бо ўсё ж пратэстныя настроі ў грамадстве на нізкім узроўні. З іншага — пра акцыю апазіцыйных лідэраў было абвешчана па дзяржаўнаму тэлебачанню, аўдыторыя якога ў дзесяткі разоў большая за аўдыторыю нешматлікіх недязржаўных СМІ. Атрымліваецца, ці то ідэі апазіцыі не цікавыя народу, ці апазіцыя не выклікае даверу, ці людзей задавальняе існуючы лад. Хаця апошнюю тэзу падчас гэтай акцыі разбурылі і яе ўдзельнікі, і выпадковыя мінакі. Бо незадаволеныя воклічы на адрас дзейнага кіраўніцтва дзяржавы і старшыні Цэнтрвыбаркаму чуліся праз крок.

Супрацоўнікі спецслужбаў прыйшлі на месца правядзення мітынгу задоўга да яго пачатку, але былі яны ў цывільным, збірацца людзям не перашкаджалі. Перад прысутнымі з кароткімі прамовамі выступілі кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў, Віталь Рымашэўскі, лідэр БХД Павел Севярынец. “Я прыйшоў сюды не для таго, каб агітаваць за сябе і казаць, які я моцны, які мужны і што буду стаяць да канца. Я прыйшоў сказаць, што я вас паважаю, што не мог сюды не прыйсці, ведаючы, што на гэтую плошчу прыйшлі людзі, якія аддалі за мяне свае подпісы, якія будуць за мяне галасаваць, — сказаў Уладзімір Някляеў.



Мікола Статкевіч пайшоў ва-банк і прапанаваў прыняць рэзалюцыю ды занесці яе Лідзіі Ярмошынай. Сутнасць рэзалюцыі ў тым, каб ЦВК уключыў у кожную ўчастковую камісію па прадстаўніку ад кожнага кандыдата ў прэзідэнты з правам подпісу выніковага пратаколу, каб было адменена датэрміновае галасаванне і дазволена толькі для тых, хто 19 снежня будзе па-за межамі Беларусі. Апроч таго было агучана патрабаванне лічыць бюлетэні публічна, прад’яўляючы кожны назіральнікам. Народ не вельмі арганізавана рушыў у бок плошчы Незалежнасці, дзе месціцца ЦВК. Па дарозе частка людзей разышлася па сваіх справах, у тым ліку і кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў.

Каля дому ўраду Статкевіч занёс рэзалюцыю да шыльды дзяржустановы і там яе пакінуў, а людзі пастаялі-памітынгавалі яшчэ колькі часу, і разышліся. З мірам.
 

Каментаваць