Рыхтуецца пратэст

Прадстаўнікі апазіцыі і незалежных прафсаюзаў плануюць правесці 8 кастрычніка Народны сход. Акцыя будзе прымеркаваная да Міжнароднага дня барацьбы за годную працу.

Прадстаўнікі апазіцыі і незалежных прафсаюзаў плануюць правесці 8 кастрычніка Народны сход. Акцыя будзе прымеркаваная да Міжнароднага дня барацьбы за годную працу.

Арганізатар распачынаюць інфармацыйную працу ў 48 гарадах краіны. Сход будзе праведзены не толькі ў Мінску, але і ў абласных цэнтрах, рэгіянальных гарадах. У ліку патрабаванняў — абмежаваць рост цэнаў, забяспечыць годныя заробкі і пенсіі, не дапусціць беспрацоўя, спыніць продаж прадпрыемстваў, гарантаваць свабодную працу незалежным СМІ, рассакрэціць прэзідэнцкі фонд, забяспечыць магчымасць абмену валюты.

Лідар незалежнага прафсаюзу Генадзь Фядыніч падкрэслівае, што арганізатары бяруць на сябе адказнасць за правядзенне вулічнай акцыі, будзе створана дружына, каб забяспечваць парадак і не дапусціць правакацый. “Мы людзей на плошчу не завём. Ёсць праект, калі мы зразумеем, што нашы патрабаванні не будуць выкананыя, тады будзем выводзіць людзей на вуліцу, — гаворыць лідар прафсаюзу. Фармат акцыі будзе ўзгадняцца з уладамі.

Разам з тым Фядыніч запэўнівае, што калі градус незадаволенасці ў грамадстве будзе нарастаць больш хуткімі тэмпамі, то арганізатары гатовыя падтрымаць людзей і “праз тыдзень. Паводле яго слоў, рабочыя пакуль маюць працу, але не маюць ранейшых заробкаў. “Цяпер у людзей адно пытанне: “Чаму мы так збяднелі? — расказвае пра настроі сярод работнікаў прадпрыемстваў.

Акцыю падтрымалі незалежны прафсаюз РЭП, партыя левых “Справядлівы свет, АГП, аргкамітэты па стварэнні партый “Беларускі рух і Народная Грамада, кампанія “Гавары праўду!, Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада.

Каментаваць