Роўных магчымасцяў не было

Служба маніторынгу ГА БАЖ 14 лістапада прэзентавала чарговую частку агляду “Асвятленне прэзідэнцкіх выбараў 2010 года ў беларускіх СМІ. Назіранне вялося за 18 дзяржаўнымі і незалежнымі медыямі з 21 лістапада да 10 снежня.

(На здымку: Алесь Анціпенка)



Служба маніторынгу ГА БАЖ 14 лістапада прэзентавала чарговую частку агляду “Асвятленне прэзідэнцкіх выбараў 2010 года ў беларускіх СМІ. Назіранне вялося за 18 дзяржаўнымі і незалежнымі медыямі з 21 лістапада да 10 снежня.

(На здымку: Алесь Анціпенка)


Як адзначыў кіраўнік службы маніторынгу БАЖ Алесь Анціпенка, гэта быў самы актыўны перыяд выбарчай кампаніі, у які кандыдаты ў прэзідэнты праз газеты, радыё і тэлебачанне змаглі звярнуцца да выбаршчыкаў са сваімі праграмамі.

У параўнанні з папярэднімі выбарчымі кампаніямі, умовы доступу кандыдатаў у прэзідэнты да дзяржаўных СМІ палепшыліся. Напрыклад, прэтэндэнты атрымалі магчымасць выступіць у прамым эфіры, час іх выступаў па тэлебачанню быў пасунуты да прайм-тайму, а выступы адбываліся на Першым нацыянальным канале Беларускага тэлебачання.

Алесь Анціпенка, адзначыў, што ў другі раз пасля 1994 года адбыліся таксама і тэледэбаты. “Іх, аднак, нельга лічыць паўнавартаснымі, бо галоўны апанент альтэрнатыўных кандыдатаў, дзеючы прэзідэнт, адмовіўся ад удзелу ў іх, — лічыць эксперт.

Як бачна з вынікаў гэтай часткі маніторынгу, нягледзячы на тое, што ў дзяржаўных мас-медыя, параўнальна з папярэднімі электаральнымі кампаніямі, палепшыліся ўмовы прамога доступу да іх кандыдатаў, асноўная схема асвятлення выбарчага працэсу засталася нязменнай.

А гэта азначае: факусаванне ўвагі на адным кандыдаце — дзеючым прэзідэнце краіны; рэпрэзентацыя ў якасці галоўных асобаў выбарчага працэсу суб’ектаў, роля якіх (напрыклад, рэгіянальных камісій ці мясцовых уладаў) галоўным чынам тэхнічная; маргіналізацыя апазіцыйных кандыдатаў, іх дзейнасці, гэтак жа сама як і дзейнасці апазіцыйных партый коштам як адмоўных ацэнак, так і наўмыснай мінімалізацыі іх прысутнасці ў дзяржаўных СМІ; стварэнне на фоне неадпаведнай рэпрэзентацыі альтэрнатыўных кандыдатаў эфекту адсутнасці выбару ці, больш дакладна, эфекту выбару на карысць аднаго кандыдата.

Апроч таго, паведамляючы пра дадзеныя розных сацыялагічных апытанняў, часта без указання, хто іх праводзіў, тыя ж самыя СМІ ствараюць эфект перадвызначанасці вынікаў галасавання. Нарэшце, замест падачы розных меркаванняў выбаршчыкаў прысутнічае выразная тэндэнцыя аднабаковага асвятлення выбарчага працэсу праз дыскрэдытацыю альтэрнатыўных кандыдатаў і станоўчую ці надзвычай станоўчую рэпрэзентацыю дзеючага прэзідэнта.

“Што да недзяржаўнай прэсы, то яна, як і раней, стварала шырокую карціну выбарчага працэсу, а кандыдаты на пасаду прэзідэнта заставаліся яе галоўнымі дзеючымі асобамі, — адзначае Алесь Анціпенка.

Каментаваць