Роднай мове – падтрымку Закона

Напярэдадні новага навучальнага года Сакратарыят ТБМ прыняў заяву пад назвай “Родная мова не павінна стаць для беларусаў замежнай

Напярэдадні новага навучальнага года Сакратарыят ТБМ прыняў заяву пад назвай “Родная мова не павінна стаць для беларусаў замежнай

Адначасова з уступленнем 1 верасня ў сілу Закона “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, адзначаецца ў заяве,  павялічваецца колькасць гадзін на навучанне замежнай мовы. Лагічным было б, па меркаванні ТБМ, тое ж самае зрабіць і з беларускай мовай, а менавіта: дадаць колькасць гадзін, вярнуць выкладанне гісторыі і геаграфіі Беларусі ва ўсіх школах на родную мову, а таксама экзамен па беларускай літаратуры. “Але, -- гаворыцца ў заяве, -- міністэрства адукацыі пра беларускую мову дбаць не збіраецца і таму колькасць вучняў, якія навучаюцца па-беларуску скарацілася да 18%. Зараз у першы клас ідуць дзеці, якія ніколі не чулі дома беларускай мовы, бо іхнія бацькі і дзяды, што жывуць у вялікіх і малых гарадах,  згубілі повязь  з родным беларускамоўным асяродкам, гавораць дома ў асноўным на “трасянцы. 

Зыходзячы з гэтай сітуацыі, Сакратарыят ТБМ, сфармуляваў сваё патрабаванне да ўладаў: “Распрацаваць і ў бліжэйшы час прыняць закон аб абароне і дзяржаўнай падтрымцы  беларускай мовы, як гэта зроблена ў многіх краінах, што дбаюць пра захаванне і развіццё культуры свайго народу   
 

Каментаваць