Родныя Кавалёва патрабуюць выдаць яго цела праз ААН

Маці і сястра Уладзіслава Кавалёва, аднаго з двух асуджаных і пакараных па справе аб тэракце ў мінскім метро, абскардзілі ў Камітэце ААН па правах чалавека забарону выдачы яго цела і ўтойванне месца пахавання. Як паведаміў праваабаронца Раман Кісляк, родныя Уладзіслава Кавалёва просяць прызнаць за імі статус ахвяр парушэння ўрадам Беларусі забароны катаванняў і жорсткага абыходжання.

Любоў Кавалёва і Таццяна Козяр у накіраваным 13 мая ў камітэт дакуменце заявілі аб тым, што ўлады парушаюць ў дачыненні да іх палажэнне, прадугледжаныя артыкулам 7 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, і папрасілі рэкамендаваць Беларусі спыніць такую практыку, паведамляе БелаПАН.

22 сакавіка маці і сястра Уладзіслава Кавалёва звярнуліся да прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і начальніка дэпартаменту выканання пакаранняў МУС з просьбай выдаць цела пакаранага для яго пахавання. З Адміністрацыі прэзідэнта і МУС ім прыйшлі адказы, што цела для пахавання не выдаецца і аб месцы пахавання не паведамляецца (са спасылкай на ч. 5 арт. 175 Крымінальна-выканаўчага кодэксу).

Як заяўляюць родныя Уладзіслава Кавалёва, кампетэнтныя дзяржорганы павінны паведамляць сваякам пра дату і час пакарання смяротнікаў і даць магчымасць развітацца з імі перад пакараннем смерцю. Цела пакаранага ў Беларусі павінна выдавацца сваякам, лічаць маці і сястра Уладзіслава Кавалёва.

Таксама ў дадатковай інфармацыі ў Камітэт ААН па правах чалавека родныя Уладзіслава Кавалёва прадставілі новыя доказы аб парушэнні яго права на жыццё, паведаміў Раман Кісляк.

Як перадаваў “Тэлеграф, беларускія ўлады працягваюць аспрэчваць скаргу родных Уладзіслава Кавалёва аб парушэнні права на жыццё ў Камітэце ААН па правах чалавека.

Паводле telegraf.by

Каментаваць