Родзічы сустрэліся з Міколам Статкевічам

У крытай турме № 4 горада Магілёва 2 чэрвеня жонка і бацька экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Мікалая Статкевіча сустрэліся з палітвязнем. Кароткатэрміновае спатканне доўжылася толькі дзве гадзіны.

Жонка зняволенага Марына Адамовіч распавяла “Новаму часу падрабязнасці сустрэчы.

У крытай турме № 4 горада Магілёва 2 чэрвеня жонка і бацька экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Мікалая Статкевіча сустрэліся з палітвязнем. Кароткатэрміновае спатканне доўжылася толькі дзве гадзіны.

Жонка зняволенага Марына Адамовіч распавяла “Новаму часу падрабязнасці сустрэчы.

- Як для мяне, дык выглядае Мікола нармальна. У яго, канешне, схуднелы твар, крыху запалыя вочы, ён бледнаваты, хоць з усёй моцы спрабуе злавіць кожны праменьчык сонца. Унутраны дворык, куды яго выводзяць на прагулку, знаходзіцца над камерай, літаральна на даху турэмнага будынка. Гэта такая ж камера, толькі замест столі – сетка і краты. Ён распавёў, што калі туды трапляюць праменьчыкі, ён стараецца гуляць менавіта на той плямцы, куды яны трапляюць. Мне падалося, што Мікола нават пашырэў у плячах. Ён вельмі актыўна займаецца фізкультурай, спортам і стараецца падтрымліваць добрую як фізічную, так і інтэлектуальную форму. Мікола вельмі шмат чытае, пачаў вывучаць англійскую мову, ён аналізуе сітуацыю. Цікава было пачуць, дарэчы, не толькі ад яго, што яму не стае часу, бо ён увесь час заняты. Псіхалагічна і эмацыйна Мікола не памяняўся. Я за паўтары гады бачыла яго толькі тры разы – пасля прысуду, потым на доўгім спатканні, калі мы пабраліся шлюбам, і сёння, але ў мяне адчуванне, што ён увесь час побач, а зараз проста выйшаў, але ўвечары вернецца дахаты.

- Ці не скардзіўся Мікалай на здароўе? Бо ў яго ж былі і траўмы…

- Сам ён ніколі не скардзіцца на здароўе. Адзінае, я сама пытаюся, бо нейкія яго праблемы я заўсёды адчуваю. Высветлілася, што ў яго чарговы раз быў зрыў сардэчнага рытму, які рэгулярна паўтараецца пасля галадоўкі, а так ён сказаў, што падтрымлівае форму, увесь час карыстаецца прагулкамі, гэта фактычна адзіная гадзіна на свежым паветры. Уявіце сабе, што такое крыты рэжым ужо цягам паўгода. Ён нават у 25-градусныя маразы выходзіў у летніх пантофлях, таму ён не скардзіцца.

- Ці вядома, у якіх умовах утрымліваецца Статкевіч?


- Ён зараз у поўнай ізаляцыі, ён кантактуе толькі са сваім суседам па камеры, а больш ніхто нічога пра яго не ведае. У зоне пра яго ніякія звесткі не даходзяць.

- Калі Вы разлічваеце пабачыць мужа наступным разам?

- Праз год. Турма строгага рэжыму – гэта яшчэ і поўная ізаляцыя ад блізкіх. Гэта толькі адно кароткае спатканне на год. Больш нічога. І адна бандэролька вагою да двух кілаграмаў. Дарэчы, усім зняволеным з пачатку прастуднага сезона ўзімку на атаварку дазволілі набываць цыбулю дзеля прафілактыкі вітаміннага галадання, грыпу і гэтак далей. Дык вось Міколу тры месяцы адмаўлялі ў гэтым праве набыць цыбулю. Вось такі абсурд. Урэшце рэшт, толькі ў красавіку дазволілі яму набыць на сваю базавую велічыню цыбулі. Так што ён нават пахваліўся мне, што ў яго нарэшце з’явілася нешта кшталту вітамінаў.

Нагадаем, былы прэтэндэнт на пасаду кіраўніка дзяржавы Мікалай Статкевіч атрымаў найсуровае пакаранне за “Плошчу – шэсць гадоў пазбаўлення волі. У Магілёўскую крытую турму № 4 палітвязня адправілі на тры гады за тое, што ён “не стаў на шлях выпраўлення.
 

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2015-07-15 14:24:20
"Выбачайце, но гэтая прэзідэнцкая кампанія можа ператварыцца яшчэ ў большы фарс..." І што? Хай лепей будзе фарс, чым трагедыя. Ну і слоўца "но" як бы намякае, што
аўтар дагэтуль мысліць па-руску, а потым з цяжкасцю перакладае свае думкі...



Адкуль бяруцца дзівакі? "Пытанне рытарычнае". Прынамсі наконт "фрыка" аўтар мог бы даведацца ў свайго калегі па рэдакцыі А. Новікава - старшыні партыі, якая падтрымала
вылучэнне Ю. Шульгана.



У цэлым - тыпова абывацельская дэкларацыя на тэму "я пра іх не ведаю, але ўсе яны аднолькавыя".

Каментаваць