Россупрацоўніцтва прапанавала студэнтам вярнуцца ў Расію з «недружалюбных» краін

Для гэтага ведамства запусціла праект «Highly Likely Welcome Back, або пара дадому!», Даведаўся «Коммерсант».
Стваральнікі праекта лічаць, што студэнты адчуваюць ціск і хочуць вярнуцца на радзіму «па палітычных прычынах». «Востра стаіць пытанне пра бяспеку нашай моладзі, якія вучыцца за мяжой. Ёсць сур'ёзныя апасенні, што маладыя расіяне могуць пацярпець ад правакацый у краінах, якія праяўляюць недружалюбнае стаўленне да нашай краіны», — распавялі на прэзентацыі праекта.

Па словах прадстаўніка Россупрацоўніцтва Вольгі Яўко, праект накіраваны на вяртанне ў першую чаргу з Вялікабрытаніі, да чаго адсылаюць словы «higly likely» («Вельмі верагодна» — рэд.) у назве, якія брытанскія ўлады выкарыстоўвалі, кажучы пра меркаваны удзел Расіі ў атручванні экс-палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі.

Узамен навучання за мяжой стваральнікі праекта прапанавалі студэнтам перавесціся ў МГІМО — ВНУ гатовы ў экстраным парадку прыняць сотні новых студэнтаў.

Выпускнікам замежных універсітэтаў таксама дапамогуць з працаўладкаваннем. Удзельнік праект Алег Мансураў лічыць, што яны «ужо мянялі месца пражывання, а значыць, будуць гатовыя ў выпадку амбіцыйных праектаў пераехаць і на Далёкі Ўсход». Адзначаецца, што ўзровень зарплаты будзе па шэрагу напрамкаў вышэй, чым у Еўропе.

Пры гэтым, піша «Коммерсант», невядома, якім чынам у Россупрацоўніцтва ацаніліа жаданне расійскіх студэнтаў вярнуцца ў Расію. Некаторыя з іх паведамілі выданню, што не адчуваюць ціску з боку адміністрацыі брытанскіх ВНУ і мясцовых студэнтаў. «Ніякага прэсінгу не бачу, людзі вакол паводзяць сябе адэкватна і пра «Навічок» не жартуюць», — прыводзіць выданне словы аднаго са студэнтаў Лондана.


Паводле novayagazeta.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць