Руху Салідарнасці "Разам" адмоўлена ў рэгістрацыі

Галоўным упраўленнем юстыцыі адмоўлена ў рэгістрацыі Руха Салідарнасці "Разам". Пра гэта паведамляецца ў лісце, які атрымала адна з лідараў арганізацыі Таццяна Міронава.



Уся дакументацыя для рэгістрацыі была пададзена на беларускай мове, якая з'яўляецца дзяжаўнай. Не гледзячы на гэта, чыноўнікі свой ліст аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі прыслалі на рускай мове.


"Мы і не спадзяваліся на рэгістрацыю ў Беларусі, бо сенняшняя ўлада ўжо кіруе 22 гады, і даўно не здольна выконваць свае функцыі. Калі казаць пра рэгістрацыю грамадскіх арганізацый, то ў Беларусі не рэгіструюць любыя дэмакратычныя ініцыятывы, у адрозненне ад Чэхіі, Польшчы ці Літвы, дзе ў нас не ўзнікла праблемаў з рэгістрацыяй. Хачу падзякаваць нашых калегаў, якія падавалі пакет дакументаў на рэгістрацыю, таму што аніякіх прэтэнзіяў ані да Статута, ані да Пратакола Устаноўчага Схода ў рэгіструючым органе не ўзнікла. Тыя ж фармальныя прычыны, якія былі ўказаны ў якасці падставы для адмовы, з'яўляюцца звычайнай адпіскай чыноўнікаў, і будуць абскарджаны ў судзе. Хаця ў нас, у Беларусі, усе галіны ўлады не імкнуцца выконваць законы", — пракаментаваў адмову лідар Руху Салідарнасці "Разам" Вячаслаў Сіўчык.

Паводле прэс-рэліза

Каментаваць