Рух Салідарнасці «Разам» правядзе Марафон Памяці

Рух Салідарнасці «Разам» 29 кастрычніка ладзіць традыцыйную акцыю ўшанавання па месцах згубы ахвяраў камуністычных рэпрэсій: Кальварыя, Цівалі, Лошыца, урочышча Благоўшчына (Трасцянец), Вайсковыя могілкі, парк Чалюскінцаў, Курапаты.

Мерапрыемства праводзіцца на працягу ўжо дзесяці год. Яе мэта — увесці дату 29 кастрычніка ў будучы беларускі каляндар як Дзень Памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.

Акцыя была анансавана яе ініцыятарам Вячаславам Сіўчыкам падчас хвіліны маўчання ля будынка КДБ 21 кастрычніка.

Збор удзельнікаў аб 11-й гадзіне ля Брамы Кальварыйскіх могілак. Завершыцца марафон а 17-й гадзіне ў Курапатах.

На кожным месцы ўшанавання адбудзецца кароткая служба за спачын душ памерлых, будуць ускладзеныя кветкі і запаленыя знічкі.

Да выступаў запрошаны Алесь Марачкін, Уладзімір Арлоў, Уладзімір Халіп, Мікола Купава, Анатоль Астапенка, Генадзь Драздоў, Ігар Кузнецоў, Мечыслаў Бурак, Зміцер Захарэвіч, Андрэй Мельнікаў, Славамір Адамовіч.

Каментаваць