Рух "За Свабоду" не выставіць кандыдатаў

Рада Руху "За Свабоду" вырашыла, што арганізацыя не будзе выстаўляць на парламенцкія выбары ўласных кандыдатаў, а падтрымае блізкіх па мэтах і каштоўнасцях вылучэнцаў з дэмакратычных сілаў.

Пры гэтым прадстаўнікі Руху "За Свабоду" заклікалі дэмакратычных прадстаўнікоў зняць свае кандыдатуры перад самым галасаваннем, калі ў краіне застануцца на той момант палітвязні, а выбарчы працэс будзе праходзіць па старых, недэмакратычных правілах улады.

Асноўная мэта выбарчай кампаніі — інфармаванне пра бачанне сітуацыі ў краіне і паказ людзям альтэрнатывы.

Рэзалюцыя аб фармаце ўдзелу ў палітычнай кампаніі выбараў у Палату прадстаўнікоў 2012 года была прынятая 30 студзеня пасля працяглай дыскусіі.

Паводле інфармацыі Руху "За Свабоду"

Каментаваць