Сімвал контррэформ

“Аляксандр Лукашэнка. Палітычны партрэт — так называецца кніга вядомага беларускага журналіста і палітолага Валерыя Карбалевіча, выдадзеная маскоўскім выдавецтвам “Партызан, прэзентацыя якой адбылася 11 лістапада ў Мінску.



“Аляксандр Лукашэнка. Палітычны партрэт — так называецца кніга вядомага беларускага журналіста і палітолага Валерыя Карбалевіча, выдадзеная маскоўскім выдавецтвам “Партызан, прэзентацыя якой адбылася 11 лістапада ў Мінску.

720-старонкавы фаліянт змяшчае даследаванне дзейнасці прэзідэнта Беларусі, аналіз феномену яго шаснаццацігадовага кіравання дзяржавай. У чатырнаццаці раздзелах выдання падрабязна апісваюцца біяграфія Аляксандра Лукашэнкі, яго шлях да ўлады, працэс фармавання сённяшняй сацыяльнай мадэлі Беларусі. Аўтар дае ацэнку асобы афіцыйнага беларускага лідэра, яго светапогляду, палітычным поглядам.

Па словах Валерыя Карбалевіча, асобныя раздзелы кнігі прысвечаны своеасаблівасцям створанага ў краіне аўтарытарнага рэжыму, эканамічнай палітыцы, міжнароднаму курсу беларускага кіраўніцтва, узаемадачыненням з Расіяй. У выданні ёсць шмат спасылак, вялікая колькасць цытаванняў самога Аляксандра Лукашэнкі, кніга ўтрымлівае меркаванні айчынных і замежных экспертаў.

“Калі коратка адказаць на пытанне, чаму Лукашэнку ўдаецца шаснаццаць год заставацца пры ўладзе, то я б адказаў так: таму што створаная ім сацыяльная мадэль пакуль не выпрацавала свой рэсурс, — адзначаў Валеры Карбалевіч. — Аляксандр Лукашэнка стаў сімвалам контррэформ на постсавецкай прасторы. На пачатку 1990-х гадоў, калі вакол ажыццяўляліся рыначныя дэмакратычныя трансфармацыі, Лукашэнка павярнуў гэтыя працэсы ў Беларусі ў адваротным накірунку. Яму ўдалося гэта таму, што ён у пэўнай ступені адлюстраваў настроі беларускага соцыуму, то бок, Лукашэнка — гэта рэакцыя беларускага соцыуму на выклікі трансфармацыі, мадэрнізацыі, глабалізацыі, гэта спроба закансерваваць патрыярхальны свет беларускай правінцыі ў тым выглядзе, у якім ён застаўся пасля краху савецкай сістэмы.

Як адзначыў аўтар, шаснаццаць год кіравання Аляксандра Лукашэнкі дазволілі нам лепш зведаць беларускае грамадства. “І гэта акурат той выпадак, калі ў вялікім веданні многа суму: Лукашэнка дазволіў нам зведаць беларускае грамадства не з самага лепшага яго боку. Ён здолеў выклікаць да жыцця не самыя лепшыя рысы беларускага соцыуму, гуляць на гэтых рысах, мабілізоўваць іх, і гэта адзін з элементаў утрымання ўлады, — перакананы Валеры Карбалевіч. Паводле яго словаў, паколькі стала зразумела, што сам прэзідэнт сыходзіць з улады не збіраецца, то гэта кніга не толькі пра сённяшні час, але і пра будучыню Беларусі.

Каментаваць