Сінод балгарскай царквы папрасіў прабачэння за святароў, якія супрацоўнічалі з органамі дзяржбяспекі

Сінод Балгарскай праваслаўнай царквы папрасіў прабачэння ў яе кіраўніка патрыярха Максіма ў дзень яго імянін ў сувязі з  скандалам, які меў месца на пачатку тыдня, з удзелам вышэйшых духоўных асоб краіны. Камісія па рассакрэчванні дасье спецслужбаў тады паведаміла, што з 15 кіраўнікоў царквы 11 супрацоўнічалі з органамі дзяржбяспекі ў перыяд сацыялізму.

Па-за гэтым спісам засталіся сам патрыярх Максім, мітрапаліты плоўдзіўскі Мікалай, лавецкі Гаўрыіл і даростальскі Амуросій.

"Упэўнены, што ў гэтыя дні Бог паставіў перад нашай царквой яшчэ адно выпрабаванне, але Святая наша царква пераадолее і яго, - сказаў мітрапаліт Мікалай, звяртаючыся да патрыярха. - На вас ускладаецца яшчэ адзін цяжар - прыняць нашыя споведзі і пакорлівыя пакаянні, каб дараваць нашыя грахі ".

На мінулым тыдні стала вядома, што пераважная большасць мітрапалітаў у мінулым былі супрацоўнікамі органаў дзяржбяспекі.

ИТАР-ТАСС

Каментаваць