Сітуацыя ў Беларусі застаецца складанай

Вынікі паўгадавой дзейнасці ў Беларусі Міжнароднай назіральнай місіі, у якой працавалі і працуюць больш за 50 праваабаронцаў і грамадскіх актывістаў з Украіны, Арменіі, Расіі, Польшчы, Грузіі ды іншых краін, падсумавалі яе ўдзельнікі на прэс-канферэнцыі 28 чэрвеня ў офісе Беларускага Хельсінскага камітэта.

(На здымку: Алег Гулак,  Дзмітрый Макараў і Андрэй Юраў (на маніторы кампутара))



Вынікі паўгадавой дзейнасці ў Беларусі Міжнароднай назіральнай місіі, у якой працавалі і працуюць больш за 50 праваабаронцаў і грамадскіх актывістаў з Украіны, Арменіі, Расіі, Польшчы, Грузіі ды іншых краін, падсумавалі яе ўдзельнікі на прэс-канферэнцыі 28 чэрвеня ў офісе Беларускага Хельсінскага камітэта.

(На здымку: Алег Гулак,  Дзмітрый Макараў і Андрэй Юраў (на маніторы кампутара))


Адметнасцю гэтай прэс-канферэнцыі было тое, што адзін з яе ўдзельнікаў — кіраўнік Міжнароднай назіральнай місіі, дырэктар па развіццю Маскоўскай Хельсінскай групы Андрэй Юраў — адказваў на пытанні журналістаў праз інтэрнэт-відэа, бо вядомаму праваабаронцу беларускія ўлады забаранілі ўезд на тэрыторыю краіны. Пытанне, а як жа ж тут быць з дэклараванай саюзнай дзяржавай, дзе гарантуецца свабода перасоўвання грамадзян Беларусі і Расіі, можна пакінуць убаку. Дарэчы, з Беларусі ўжо былі дэпартаваны альбо не дапушчаны на яе тэрыторыю дзесяць замежных праваабаронцаў — сяброў місіі (сем расіян і тры грамадзяніна Украіны).

Сябра Каардынацыйнага савета міжнароднага Моладзевага праваабарончага руху Дзмітрый Макараў падкрэсліў, што міжнародныя назіральнікі місіі гэтыя паўгода пільна сачылі за сітуацыяй з выкананнем правоў чалавека ў нашай дзяржаве. “Ад самага пачатку асноўным фокусам у дзейнасці Міжнароднай назіральнай місіі былі якраз прафесійныя групы, якія падпадаюць пад найбольшы ціск у сітуацыі, што цяпер складваецца ў Беларусі, — праваабаронцы, журналісты і адвакаты — гэта значыць, тыя людзі, якія пры любых умовах, пры любых падзеях павінны мець магчымасць свабодна ажыццяўляць сваю прафесійную дзейнасць. Ні пры якіх умовах ціск на гэтыя прафесійныя групы не можа быць апраўданы, — падкрэсліў расійскі праваабаронца.

Андрэй Юраў паведаміў, што апошнім часам праваабаронцы місіі мелі кантакты з многімі буйнымі інвестарамі, у тым ліку і дзяржаўнымі, як на Захадзе, гэтак і на Усходзе. “Усе прызнаюць адну вельмі важную рэч: ніякія інвестыцыі ў Беларусь не будуць выгадныя, калі там не будуць ажыццёўлены тры базавыя прынцыпы, і першы сярод іх — гэта свабодная праца прэсы, як беларускай, так і міжнароднай. Любы інвестар цудоўна разумее, што ягоная выгада толькі ў абсалютнай празрыстасці… Яшчэ два прынцыпы — гэта незалежная судовая сістэма і свабода дзейнасці адвакатаў, а таксама свабоднае функцыянаванне ў Беларусі як айчынных, так і замежных грамадскіх арганізацый. Гэтае разуменне інвестарамі трыадзінства свабоднай дзейнасці прэсы, адвакатаў і грамадскіх актывістаў надае мне аптымізму, — адзначыў Андрэй Юраў.

“У Беларусі ёсць вельмі моцная і прафесійная грамадзянская супольнасць, якая здольная на многае, чаго няма, напрыклад, у такіх краінах, як Туркменістан, Узбекістан і цяпер ужо нават Казахстан. У гэтым сэнсе, параўноўваючы Беларусь з іншымі не вельмі свабоднымі і дэмакратычнымі дзяржавамі, Беларусь усё роўна выглядае, канешне, асобна. І многія лічаць, што надзеі на хуткія перамены да лепшага тут нашмат вышэйшыя.

Як адзначылі ўдзельнікі прэс-канферэнцыі, вялікую заклапочанасць выклікалі паводзіны беларускіх уладаў у дачыненні да мірных грамадзян, а таксама назіральнікаў і журналістаў не толькі 19 снежня 2010 года, але і 22 чэрвеня, падчас чарговай мірнай акцыі маўклівага пратэсту. “Празмернае і несувымернае выкарыстанне сілы ў дачыненні да грамадзян падчас мірных акцый з’яўляецца недапушчальным. І двойчы недапушчальным з’яўляецца тое, што адбываецца ў дачыненні да назіральнікаў і журналістаў. Гэта ёсць здзекам з міжнароднага права і, з майго пункту гледжання, пляўком на адрас АБСЕ, ААН ды іншых міжнародных структур, — заявіў Андрэй Юраў.

Як адзначыў Дзмітрый Макараў, Беларусь, на вялікі жаль, дэманструе адкрытую непавагу да сваіх міжнародных абавязкаў па ўсіх аспектах.

“Рэакцыяй на тыя рэкамендацыі, якія мы вылучаем па паляпшэнню сітуацыі, з’яўляецца эскалацыя ціску. Мы можам канстатаваць, што многія моманты, якія да гэтага ў беларускім заканадаўстве доўгі час не прымяняліся, зараз пачынаюць выкарыстоўвацца, — адзначае расійскі праваабаронца. — Можна ўзгадаць артыкул 193 прым. Крымінальнага кодэксу Беларусі (крымінальная адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі) у дачыненні да праваабаронцы Алеся Бяляцкага, выносіцца другое папярэджанне БХК — адзінай зарэгістраванай у Беларусі праваабарончай арганізацыі, пастаянна пашыраецца спіс журналістаў і СМІ, якія падпадаюць пад ціск з боку ўладаў. А пазачарговая пераатэстацыя адвакатаў, на наш погляд, з’яўляецца вельмі сумнеўнай з пункту гледжання беларускага заканадаўства і зусім не дапушчальнай з гледзішча міжнародных нормаў. Гэта азначае рост ціску на адвакатаў. Тут відавочна ганебнае, зняважлівае стаўленне ўладаў да тых дакументаў, якія Беларусь падпісвала, і да тых абавязкаў, якія яна на сябе ўзяла.

Каментаваць