Сацыяльная падтрымка ветэранаў на Гарадзеншчыне: каля 80 тысяч у год на чалавека

На сацыяльную дапамогу ветэранам у Гродзенскай вобласці летась выдаткавана 214 мільёнаў рублёў.



На сацыяльную дапамогу ветэранам у Гродзенскай вобласці летась выдаткавана 214 мільёнаў рублёў.


Калі ўзяць пад увагу колькасць удзельнікаў вайны ў вобласці (на 1 красавіка мінулага года — 2 728 чалавек), можна прыкладна падлічыць, на якую падтрымку мог разлічваць кожны з іх.
 
 
Як піша БелТА, са спасылкай на камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама, па выніках абследаванняў матэрыяльна-бытавога становішча ветэранаў за мінулы год удзельнікам Вялікай Айчыннай аказана дапамога на суму 213 мільёна 800 тысяч рублёў (за першы квартал 2012 года — 44,5 мільёна).
 

На рамонт кватэр, жылых дамоў і  гаспадарчых пабудоваў 148 ветэранаў выдаткаваны 141 мільён 600 тысяч рублёў.
 

Каля 40 ветэранам адрамантавалі печы, у дамах яшчэ 30 — электраправодку.
Сродкі накіроўваліся на рамонт сантэхнічнага, газавага і электратэхнічнага абсталявання, усталяванне пажарных ізвяшчальнікаў.
 
 
У аблвыканкаме падкрэсліваюць, што інвалідам і ўдзельнікам вайны “пастаянна аказваецца матэрыяльная дапамога са сродкаў мясцовых бюджэтаў, Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва.

 
Вось толькі памеры гэтай дапамогі ўражваюць.
 

За 2011 год дапамогу атрымалі 865 ветэранаў на агульную суму 90 мільёнаў 300 тысяч рублёў, альбо крыху больш за 100 тысяч на чалавека. Напэўна, нехта атрымаў і больш, але тады колькі дасталася іншым?
 
 
Сёлета за тры месяцы дапамогу атрымалі 150 ветэранаў — 23 мільёны 500 тысяч на ўсіх.
 

Яшчэ 860 мільёнаў рублёў на год аблвыканкам вылучыў абласному савету Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, гарадскому і раённым саветам ветэранаў  “з мэтай падтрымкі і стымулявання ў вобласці ветэранскага руху.
 
 
Па апошніх звестках у Гродзенскай вобласці засталося 2270 ветэранаў.


Паводле сайта “Твой стыль

Каментаваць