Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Сам сабе Ярмошына

Прагноз пераможцы “Палітычнага таталізатара-2015”, у якім трэба было адгадаць афіцыйныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў, аказаўся вельмі блізкім да лічбаў, якія 16 кастрычніка агучыў Цэнтрвыбаркам Беларусі.
 
 



Паводле абнародаваных 16 кастрычніка афіцыйных вынікаў галасавання, Аляксандр Лукашэнка атрымаў 83,47%, супраць усіх прагаласавалі 6,32%, за Таццяну Караткевіч — 4,44%, Сяргея Гайдукевіча — 3,30%, Мікалая Улаховіча — 1,67%, сапсаванымі апынуліся 0,8% бюлетэняў.
 
 
Дакладнасць прагнозу ў “Палітычным таталізатары” вызначалася паводле сумы розніц паміж афіцыйнымі вынікамі і лічбамі ў прагнозе ўдзельніка таталізатара. Пераможца, якім стаў Дзяніс Лаеўскі, даў такі прагноз:
 
 
Аляксандр Лукашэнка — 83,32%
Таццяна Караткевіч — 4,15%
Супраць усіх — 6,52%
Сяргей Гайдукевіч — 3,54%
Мікалай Улаховіч —1,20%
Несапраўдныя бюлетэні — 1,27%
 
“Выбарчая сістэма ў Беларусі зладжана гэтак, што вынікі галасавання загадзя перадвызначаныя. Скажам, на выбарах у Палату прадстаўнікоў пасля рэгістрацыі кандыдатаў можна на 99% сказаць хто з іх будзе названы дэпутатам і што гэта адбудзецца ў першым туры, — гаворыць першы намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч. — Што да прэзідэнцкіх выбараў, то яшчэ да іх правядзення было ясна каго Цэнтрвыбаркам абвесціць прэзідэнтам”.
 
 
Па ягоных словах, “інтрыга палягала хіба ў тым, якога кандыдата, напрыклад, паставяць на другое месца і якія канкрэтна адсоткі галасоў будуць у кандыдатаў у выніковым пратаколе ЦВК”.
 
 
“Палітычны таталізатар-2015” якраз і прапанаваў адгадаць выбарчую калькуляцыю ўладаў. Пераможца даў зайздросна вельмі блізкі да афіцыйных вынікаў прагноз”, — распавёў Юрась Губарэвіч.
 

Паводле прэс-службы Руха за Свабоду

Каментаваць