Самая дабрачынная нацыя ў свеце

Паводле Сусветнага індэксу дабрачыннасці (World Giving Index (WGI)), самай дабрачыннай краінай у 2013 годзе прызнаныя ЗША. 



Індэкс быў складзены Charities Aid Foundation на аснове дадзеных, сабраных інстытутам Гэлапа, уключае 153 краіны свету і паказвае, наколькі актыўна насельніцтва гэтых краін у сферы дабрачыннасці. Рэспандэнтам задаюцца тры пытанні: 1) Ці ахвяравалі вы грошы на што-небудзь? 2) Ці працавалі ў якасці валанцёра? 3) Ці аказвалі дапамогу незнаёмаму вам чалавеку?  

Першае выданне было выпушчана ў верасні 2010 года, яно паказала, што максімальную колькасць ахвяраванняў робяць народы Новай Зеландыі, Аўстраліі і Ірландыі. 

У 2013 годзе ў першую тройку ўвайшлі ЗША, Канада і М'янма. Беларусь займае 93 месца. Што тычыць нашых суседзяў, месцы размеркаваліся наступным чынам: Польшча  84 месца, Латвія — 93, Украіна — 102, Літва — 120, Расія — 123. 

Абмеркаванне:

  • Татьяна
  • 2014-01-08 17:29:14
Странно: у России не должно было бы быть такого индекса, простой народ-то там как раз добрый и отзывчивый. Не очень-то верится, что они могли оказаться в конце списка!
  • Будзімір
  • 2014-01-08 18:07:27
Я спачатку падумаў, што тут справа ў неразвітасці валанцёрскага руху і культуры ахвяраванняў. Але нават адсотак людзей, якія дапамагалі незнаёмцу, даволі нізкі - усяго 29%.
  • Бамбр
  • 2014-01-08 18:31:48
Ну вось грузіны таксама нібыта славіліся сваёй гасціннасцю і шчодрасцю, а ў іх 134 месца за 2010 год.



Няўжо беларусы толькі вонкава такія, як бы гэта сказаць, прыжымістыя?

Каментаваць