Саннікава адправяць у Наваполацк

Экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава накіруюць адбываць тэрмін зняволення ў Наваполацк. Гэта рашэнне Дэпартамент выканання пакаранняў МУС пацвердзіў у адказе, дасланым яго маці.

Ала Саннікава звярталася з просьбай, каб сына размеркавалі ў іншую калонію. Бо наваполацкая калонія знаходзіцца ў экалагічна забруджанай зоне.

“Вакол гэтай тэрыторыі хімічныя заводы, вельмі дрэнная вада, вельмі цяжкае паветра, — адзначыла маці. — Як мне ўжо расказалі тыя, хто пабываў у калоніі, там ні травінкі. Суцэльны пясок. Нейкія старыя будынкі. Таму, натуральна, я вельмі перажываю. Таксама сказалі, што там жорсткія ўмовы ўтрымання. Я разумею, што ў гэтай калоніі сядзяць і іншыя людзі. Але я змагаюся за сына. Таму я пайшла ў Дэпартамент выканання пакаранняў і напісала заяву з просьбай, каб сына накіравалі ў іншую калонію.

Як лічыць Ала Уладзіміраўна, размеркаванне сына ў небяспечную калонію — “гэта адна з форм ціску на яго, прэсінг.

“Але ён не зломлены, — падкрэсліла яна. — Упэўнены ў сабе. Упэўнены, што ён невінаваты. І верыць у тое, што праўда і справядлівасць павінны перамагчы. Мне гэта таксама ўсяляе сілу і веру. Бо калі напачатку я была вельмі падаўленая ўсёй гэтай сітуацыяй з сынам, то сёння, гледзячы на яго, і я набіраюся сіл і веры.

Канешне, ён хвалюецца за сям’ю. Усё ж і я ўжо не маладога ўзросту, і яго сын Данька такі маленькі. Гэта цяжкае для Андрэя выпрабаванне. Але ён за ўвесь гэты час паказаў, што ён чалавек моцны, ён павінны вытрымаць усё.

Я магу толькі ганарыцца сваім сынам. І верыць, што ўсё павінна скончыцца калі-небудзь.
 
Каментаваць