Саўчанка: Гэты фаршаваны цырк трэба заканчваць

Украінскія лётчыца Надзея Саўчанка, якая незаконна ўтрымліваецца ў Расіі, заявіла, што працягне галадоўку.



«Працягну галадоўку, сёння 60-ы дзень. Я працягну галадоўку да таго часу, пакуль мяне не вернуць ва Украіну, з якой выкралі, ці да сваёй смерці ў Расіі», — сказала Саўчанка на пасяджэнні ў Басманным судзе ў аўторак.

Яна катэгарычна адмаўляе ўсе прад'яўленыя ёй абвінавачванні.
 
 
«Гэты фаршаваны цырк трэба заканчваць. Я нічога не павінна рускаму народу, а з тым, што я павінна ўкраінскаму, разбяруся, калі вярнуся», — сказала яна.
 
 
10 лютага Басманны суд Масквы падоўжыў арышт Надзеі Саўчанкі да 13 траўня.
 
 
Адвакаты ўкраінскай лётчыцы прапаноўвалі змяніць меру стрымання з арышту на хатні арышт — на тэрыторыі гатэля пры амбасадзе Украіны ў Маскве.
 
 
Адзін з адвакатаў заяўляў, што абарона гатовая пагадзіцца на любы заклад і што Саўчанку можна вызваліць пад асабістае паручальніцтва ўпаўнаважанага Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека Валерыі Луткоўскай.
 
 
Абарона прасіла суд абраць любую меру стрымання, акрамя ўтрымання пад вартай, «паколькі Саўчанку гэта заб’е».
 
 
Аднак следчыя і пракуратура запярэчылі і запатрабавалі падаўжэння арышту.

Абмеркаванне:

  • Агей
  • 2015-02-10 22:28:45
Надзея - супер-украінка. І столькі нелюдзяў вакол яе, безабароннай жанчыны, каб здзеквацца
  • vintsuk
  • 2015-02-11 00:01:15
+++

Каментаваць