СДПГ у Эсэне заклікае да вулічных блакад супраць бежанцкіх памяшканняў

Гэта не Пегіда (нямецкі праварадыкальны рух — П.П.), не правыя таварыствы, не НПГ (нацыяналістычная партыя Германіі — П.П.). Не, тры мясцовыя групоўкі СДПГ (сацыял-дэмакратычная партыя Германіі — П.П.) заклікаюць да вулічных блакадаў супраць пабудовы памяшканняў для бежанцаў. 



Пад дэвізам “Хопіць дык хопіць. Інтэграцыя мае межы. Поўнач ужо поўная” заклікаюць групоўкі СДПГ у старым Эсэне, Карнапе і Фогельхайме да пратэстаў ці да маршу 26 студзеня.

У закліку стаіць:

Частка жыхароў мігранцкага паходжання складае зараз за 40 працэнтаў. З пераездам астатніх мігрантаў у запланаваныя масавыя памяшканні людзі стануць непадрыхтаваныя і не ў стане ажыццявіць далейшыя меры па інтэграцыі.

І надалей:

Калі многія паўдзельнічаюць, можна было б заблакаваць транспартнае кола Штаудэр (Stauder Kreisel) і перашкодзіць руху. Гэтым можна падаць яскравы сігнал.

Тое, што раней нясхільная да метадаў грамадскай непакоры СДПГ на тэму бежанцаў узялося за іх, з’яўляецца цікавай адзнакай. Падаецца, што Зігмар Габрыель (лідэр СДПГ — П.П.) працуе над тым, каб зрушыць канкурэнтаў з ХДС (хрысціянскія дэмакраты, кіруючая партыя — П.П) управа.

Мне было цяжка ў гэта паверыць, пакуль я не пабачыў посты ў фэйсбуку і звесткі з WAZ (рэгіянальная газета — П.П.). На дэманстрацыю і вулічную герылью клічуць старонка СДПГ у Альтэнэсэне і старонка ў фэйсбуку Стэфана Дуды.

Паводле: Metronaut.de

Пераклад Піліпа Падбярозкіна

Каментаваць